У Гродне раніцай 20 снежня затрымалі апазіцыйнага палітыка і грамадскага актывіста Вадзіма Саранчукова. Праз нейкі час затрымалі таксама Сяргея Верамеенка каля яго дома.
Паведамляюць, што каля дома Мікалая Салянік дзяжурыць мікрааўтобус. Затрыманы таксама Ежы Грыгенча, каля дома якога таксама дзяжурыла машына, і Уладзімір Арцыман.
Саранчукова затрымалі, калі палітык заводзіў малодшага сына ў садок, паведамляе harodniaspring.org. Затрыманне старшыні гродзенскай арганізацыі Партыі БНФ імаверна звязана з акцыяй, якая павінна адбыцца сёння ў Менску. Магчыма таксама, што Саранчукова затрымалі за ўдзел у акцыі супраць інтэграцыі Беларусі і Расіі, якая адбылася ў Гародні 15 снежня.
Сяргея Верамеенку затрымалі людзі ў цывільным каля яго ўласнага дома. Яны паказалі пасведчанні следчых міліцыі і патлумачылі, што затрыманне звязана з яго удзелам у акцыі 15 снежня.
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…