
Ахова прыроды адказала на зварот гродзенца Максіма Гармаша, які ў лістападзе заўважыў у Грандзіцкім лесе ў Гродне сляды аматараў пакатушак на квадрацыклах і матацыклах.
Яшчэ ў лістападзе Максім Гармаш пачаў збіраць подпісы за забарону ў лесе матацыклаў і квадрацыклаў. Ён лічыць, што ўсе яго абурэнні абгрунтаваныя: на працягу апошніх двух гадоў тэхніка пагаршае веласіпедныя і пешаходныя маршруты ў прыроднай зоне, а таксама перашкаджае адпачывальнікам. Адміністратар арэнды квадрацыклаў Дзмітрый Малахвей кажа, што праблема надуманая.
Адказ прыродааховы на зварот гродзенца апублікаваў сайт petitions.by. Як высветлілася, лясному масіву не прысвоены статус асабліва ахоўнай прыроднай тэрыторыі. Так што забараняць язду на тэхніцы там пакуль не плануюць.
Да гэтага Максім Гармаш атрымаў адказ з пракуратуры і ДАІ. А цяпер чакае адказ ад гарсавета.
«Атрымалі пакуль прамежкавыя адказы, дакладней адпіскі. Будзем абскарджваць. А галоўны адказ ад гарсавета яшчэ не атрыманы. Ёсць інфармацыя, што ў Грандзіцкім лесе расце чырванакніжныя расліна», – адзначыў гродзенец.
З 29 студзеня па 15 лютага ў Гродне пройдзе фестываль Gastrofest.Кава. Да ўдзелу далучацца кавярні…
Гродзенскі гарадскі Савет дэпутатаў 29 снежня 2025 года прыняў рашэнне № 145 «Аб прысваенні найменняў…
Гродзенская візажыстка і блогерка Кацярына Казакевіч распавяла ў Instagram, што крымінальная справа супраць яе была…
У Гродне на Вадохрышча, 19 студзеня, палонку традыцыйна абсталююць на Юбілейным возеры. Сёлета з'явіцца і…
Гродзенца абвінавацілі ў тым, што чатыры гады таму ён збег ад прызыву на вайсковую службу.…
Апошні раз бацька гродзенскага журналіста і актывіста Анджэя Пачобута атрымаў ад яго ліст у канцы…