Фота: rgazeta.by/
Скідзельскі цукркамбінат хоча ўсталяваць у будучым годзе незвычайную скульптуру. Камбінат сабраў праекты скульптуры ад прыватных асоб і арганізацый. З тэмай пакуль не вызначыліся. Магчыма, яна будзе адлюстроўваць дзве рукі, якія трымаюць бурак. Эскіз кампазіцыі яшчэ не ўзгаднілі з камітэтам па архітэктуры і будаўніцтве Гродзенскага аблвыканкама, паведамляе rgazeta.by. Скульптуру будзе вышынёй у два метры, яе вырабяць з сплаву бронзы і сілуніма ў камбінацыі з каменем.
— Ідэя стварыць помнік і музей з’явілася тры гады таму. Спачатку мы хацелі ўвекавечыць цукар — прадукт, які вырабляе ў краіне камбінат-першынец. Аднак журы больш спадабаўся эскіз са бураком, — растлумачыў Аляксандр Познанскі, намеснік генеральнага дырэктара па ідэалагічных і сацыяльных пытаннях ААТ «Скідзельскі цукровы камбінат».
Устаноўка скульптуры прымеркавана да «Дажынак-2020», якія пройдуць у Скідзелі. Ёсць і падобныя помнікі. У Верхнядзвінску Віцебскай вобласці побач з фірмовай крамай мясцовага масласырзавода ўсталяваная фігура Яну Сыраробу, які трымае галоўку сыру. Помнік вішні ўсталявалі ў Глыбокім, што на Віцебшчыне, а ў Шклове — агурку.
Будынак былой камендатуры (палац Чацвярцінскіх) у парку Жылібера набыў канчатковыя рысы пасля абнаўлення. Праўда, новы…
Гродзенцы скардзяцца, што пракаціцца на веласіпедзе ці роліках па веладарожцы ў Пышках праблематычна. Прычына ў…
Гродзенка Вікторыя паскардзілася ў Threads, што запісацца на прыём да мясцовых артадонтаў амаль немагчыма. Пра…
Сілавікі прыйшлі да маці журналіста і блогера Валерыя Руселіка ўвечары 9 красавіка. Яны былі ў…
Валянцін Байко, намеснік дырэктара па развіцці «Контэ Спа», і яго брат, Дзмітрый Байко, намеснік дырэктара…
Grodno Coffee Festival пройдзе ў Гродне з 15 па 29 красавіка. У фестывалі возьмуць удзел…