17 снежня ў пункце пропуску «Каменны Лог» памежнікі ў іншамарцы Volvo на заднім сядзенні выявілі прадмет, знешне падобны да дуэльнага пісталета. Аўтамабіль, якім кіравала 40-гадовая жыхарка, Масквы ехаў па «зялёным» калідоры з Літвы, паведамляе gpk.gov.by.

Уладальніца транспартнага сродку патлумачыла, што працуе сцэнарыстам у тэатры і пісталет з’яўляецца сцэнічным рэквізітам.

Выяўлены прадмет канфіскаваны для правядзення экспертызы. Па дадзеным факце распачатая праверка.