Традыцыйны сямейны калядны канцэрт ад Зміцера Вайцюшкевіча ў Гродне пройдзе ўжо 19 снежня.
У Гродзенскім гарадскім цэнтры культуры прагучаць выбраныя святочныя кампазіцыі Змітра Вайцюшкевіча, а таксама лепшыя песні з розных праектаў.
Гэтым годам прэзентуюць адмысловы дыск “На Каляды”, куды ўвайшлі лепшыя і новыя святочныя песні на вершы класікаў.
Зміцер Вайцюшкевіч (нар. 20 ліпеня 1971, Бярозаўка) — беларускі спявак і музыка. Вядомы таксама пад мянушкай Todar.
Пачаў кар’еру ў гурце “Палац” (1992-1998) і “Крыві” (1998-2001). Як сольны выканаўца дэбютаваў у праекце “Народны альбом” (1997), выканаў загалоўную песню праекту “Я нарадзіўся тут” (2001). З 2001 году выступае сольна і з гуртом WZ-orkiestra. Дыскаграфія спевака налічвае больш за 20 альбомаў.



