Пагадненні аб спрашчэнні візавага рэжыму паміж Беларуссю і Еўрасаюзам і аб рэадмісіі могуць пачаць працаваць ужо ў 2020 годзе. Пра гэта паведаміла сёння БЕЛТА кіраўнік аддзела палітыкі, эканомікі, прэсы і інфармацыі прадстаўніцтва ЕС у Беларусі Эвеліна Шульц.
«2020 год можа стаць знакавым з пункту гледжання імплементацыі пагадненняў аб спрашчэнні візавага рэжыму і аб рэадмісіі, — лічыць Эвеліна Шульц. — Але ўсё будзе залежаць у канчатковым выніку ад таго, калі будуць падпісаныя дадзеныя дакументы. Калі яны будуць падпісаныя (а я на гэта спадзяюся), то дадзеныя дамовы набудуць моц пасля падпісання, то бок ў 2020 годзе».
Адказваючы на пытанне аб тым, на якой стадыі сёння знаходзіцца пагадненне аб рэадмісіі, Эвеліна Шульц адзначыла, што яно «ўжо ў стадыі падрыхтоўкі да падпісання». «Мы чакаем, што гэта адбудзецца ўжо ў бліжэйшы час», — дадала яна.
Як паведамлялася раней, Савет ЕС зацвердзіў рашэнне аб падпісанні з Беларуссю пагаднення аб палягчэнні візавага рэжыму. У верасні Беларусь завяршыла ўнутрыдзяржаўныя працэдуры па пагадненнях з Еўрапейскім саюзам. Кіраўніком дзяржавы было прынята рашэнне аб падпісанні пагадненняў з ЕС аб спрашчэнні выдачы віз і аб рэадмісіі. Гэтаму кроку папярэднічаў досыць складаны і працяглы па часе перамоўны працэс з Еўрапейскім саюзам, па выніках якога выпрацаваны ўзаемапрымальныя тэксты, якія ў найбольш поўнай меры ўлічваюць інтарэсы абодвух бакоў.
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…
Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…
Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…
Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…