Колькі каштуе чацвёрты аўтамабільны мост у Гродне

У Гродне знайшлі спосаб вырашыць праблему затораў за кошт чацвёртага моста. Горад лічыцца адным з самых аўтамабілізаваных у краіне — да 500 машын на тысячу жыхароў. Новы мост стане часткай вялікага транспартнага кальца вакол горада. Звяжа мікрараёны з цэнтрам і вырашыць транзітную праблему — будзе прамым выездам на трасу М6, паведамляе ont.by.

Па абодва бакі Нёмана ўжо разгарнулі працы. Будаўнікі рыхтуюць для тэхнікі пад’язныя шляхі, разбіраюць часткі старых канструкцый, фармуюць пляцоўкі для перабудовы апор. Праектнае рашэнне для рэгіёну ўнікальнае. За аснову ўзялі закінутую вузкакалейку праз Нёман на ўскраіне Гродна. Яе максімальна захаваюць і перабудуюць ў сучасны аўтамабільны мост з чатырма палосамі для руху, веласіпеднымі і пешаходнымі дарожкамі. Абыйдзецца мост амаль у 70 млн рублёў.

«Тэхналогія будаўніцтва цікавая. Пралётныя будынкі моста 200 тон, таму праца няпростая і цікавая. Вышыня маста над узроўнем Нёмана — 32 метры, гэта 11-павярховы дом. Таксама вышыня прыстойная», — кажа Яраслаў Жылінскі, дырэктар філіяла МСУ-7 прадпрыемства «Мостабуд».

Разабраную сярэдзіну ператвораць у раздзяляльную паласу. Завершаць будаўніцтва да лета 21-га года. Затым будаўнікі возьмуцца за капітальны рамонт існуючых мастоў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць вядомы начны клуб — з абсталяваннем, штатам і базай кліентаў

У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць падвал з дызайнерскім рамонтам

Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць маёмасць фірмы «Новое зрение». Клініку пазбавілі ліцэнзіі - яна сышла з Беларусі

У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…

15 красавіка 2025

У Гродне адкрыўся «партал у 90-я» — чарачная DEHDИ. Уладальнікі адсылаюць да рускіх фільмаў

Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…

15 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся «пакой лютасці» — там легальна можна знішчаць рэчы і тэхніку

У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…

15 красавіка 2025