Навіны

Мэрыя Варшавы патлумачыла словы пра «беларускі дух», ад якога «трэба пазбавіць горад»

На прэзэнтацыі канцэпцыі цэнтра Варшава мэр польскай сталіцы Рафал Тшаскоўскі заявіў, што над горадам «стаіць беларускі дух» і што прагнаць яго здольныя змены, якія ён прапануе. Прэс-сакратар мэрыі патлумачыў, што меў на ўвазе Тшаскоўскі, піша «Радыё С**бода».

— Пэўная частка гораду была запраектаваная нашымі «савецкімі сябрамі», таму над ім стаіць савецкі і беларускі дух. — сказаў мэр Тшаскоўскі, прадстаўляючы канцэпцыю «Усьмешка Варшавы», якая прадугледжвае больш пераходаў для мінакоў, роварных сьцежак і зеляніны.

Рафал Тшаскоўскі
Паводле Тшаскоўскага, прапанаваныя ім зьмены змогуць прагнаць з Варшавы «беларускі дух».

Словы пра «беларускі дух» абурылі карыстальнікаў сацыяльных сетак, сярод якіх і беларусы Варшавы. Заяву Рафала Тшаскоўскага яны ўспрынялі як праяву вышэйшасьці і абразу. С**бода скантактавалася з прэс-сакратаром варшаўскай мэрыі Камілям Дамбровам. Ён патлумачыў, што меў на ўвазе Тшаскоўскі.

— Кажучы пра «беларускі дух», мэр Тшаскоўскі меў на ўвазе архітэктуру і ўрбаністычныя савецкія і постсавецкія рашэньні, якія закранулі таксама і гарады БССР. Гаворка вялася выключна пра архітэктуру. Мэр Варшавы бачыць гэтыя падабенствы паміж Варшавай і Менскам і хоча зьмяняць горад, каб ачысьціць Варшаву ад сацрэалізму.

Каміль Дамброва запэўніў, што мэр польскай сталіцы шануе ўсіх жыхароў і гасьцей Варшавы, незалежна ад нацыянальнасьці.

— Варшава павінна быць адкрытай і горадам для ўсіх. Усе, хто сумленна працуе і паважае закон, маюць права лічыць гэты горад сваім. У тым ліку і госьці з Усходняй Эўропы. У мэра Тшаскоўскага вельмі сардэчнае стаўленьне да беларусаў, украінцаў, расейцаў. Гэтыя словы былі накіраваныя ня супраць людзей, а супраць падыходу да архітэктуры, які выкарыстоўваўся ў Менску або Берасьці.

Рафал Тшаскоўскі ўзначальвае мэрыю Варшавы ад 2018 году. Яму 47 гадоў. Па адукацыі ён палітоляг, доктар гуманітарных навук. На выбары ішоў ад лібэральнай «Грамадзянскай плятформы» і перамог у першым туры, набраўшы 56% галасоў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Google абнавіў спадарожнікавыя здымкі Гродна. Ацэніце маштабы гарадскіх будоўляў

Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…

22 лістапада 2024

«Штосьці з фільмаў жахаў». Топ-3 месцаў у Гродне, якія гараджане абыходзяць за вярсту

Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…

22 лістапада 2024

У Гродне з’явіцца больш пляцовак для выгулу сабак

Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…

22 лістапада 2024

Гродзенскага актывіста Ежы Грыгенчу завочна асудзілі на 6 гадоў калоніі

Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…

21 лістапада 2024

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з’явіўся ў майцы «Команда Путина»

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…

21 лістапада 2024

У Гродне з’явіўся першы 3D-экран — яго размясцілі на фасадзе Triniti

Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…

21 лістапада 2024