Атрымаць веды па некалькіх дзясятках накірункаў зараз можна бясплатна з «Лятучым універсітэтам». Лекцыі ў відэа- і аўдыёфарматах з’явіліся ў вольным доступе. «Калі ты свядома падыходзіш да самаразвіцця і лічыш, што гэта правільна, мець асабістае абгрунтаванае меркаванне — тады online платформа Лятучага ўніверсітэта дакладна для цябе!», — кажуць арганізатары.
Стваральнікі і аўтары курсаў не бягуць за хайпавымі тэмамі і не ствараюць чарговы відэа-курс па моднаму пытанню. Лятучы ўніверсітэт робіць нестандартныя аўтарскія курсы на няпростыя тэмы, пасля прагляда якіх ты дакладна зможаш адстаяць сваю пазіцыю. А калі дабярэшся да дадатковых матэрыялаў - стаць экспертам/кай.
Вось некаторыя тэмы, па якім ты можаш дасягнулі новага лэвэлу:
Ведаеш што такое Open Data і мажаш працытаваць Хартыю адкрытых дадзеных па памяці? І нават у гэтым выпадку табе будзе цікава даведацца: хто і як можа атрымаць выгаду ад Open Data, хто і як збірае і ацэньвае дадзеныя, што лічаць эксперты пра становішча з Open Data у свеце ды ў нас, і шмат чаго яшчэ.
▶ dp.fly-uni.org/courses/vvedenie-v-otkrytye-dannye
? https://soundcloud.com/user-vedy-online/sets/open_data
2. Уводзіны ў сістэмны падыход
Гуманітарная веда можа быць не меньш дакладнай за тэхнічную, якая таксама працуе з допускамі і верагоднасцямі, з нявызначанасцю. Але тэхнары гэтага не палохаюцца, бо ўмеюць лічыць.
Будзем разбірацца як можна «лічыць» складаныя гуманітарныя сістэмы ды схемы.
▶ https://dp.fly-uni.org/courses/propedevtika-sistemnogo-podxoda-dlya-gumanitariev
?.https://dp.fly-uni.org/podcasts/vvedenie-v-sistemnyj-podxod-dlya-gumanitariev/
3. Адкрытыя праблемы і парадоксы біяэтыкі
Як выяўляецца сутнасць жыцця і смерці? Медыцынскі «сіндром бога" — to will or not to will. Гарвардскі крытэр смерці - ці актуальны пры цяперашнім узроўні медыцыны? Эўтаназія, сурагатнае мацярынства — этычна, але антырэлігійна?
І гэта мы толькі пачалі пералік! Адразу ж падкрэслім — не надта кароткі курс, але ж пагадзіцеся, у двух словах пра такія пытанні не распавесці
Lifehack — павяліч хуткасць прайгравання відэа, калі схопліваеш на хаду.
▶ https://dp.fly-uni.org/courses/otkrytye-problemy-i-paradoksy-bioetiki
? https://dp.fly-uni.org/podcasts/otkrytye-problemy-i-paradoksy-bioetiki/
4. Гарады і змяненне клімату: што і навошта трэба ведаць
Па-першае, калі ты абмяркоўваў Грэту Тунберг — гэта твая тэма.
Па-другое, у Беларусі не ўсё так блага, трэбы толькі не дазваляць руйнавацца ўжо створанаму ды планамерна дадаваць новае.
Па-трэцяе, паслухай курс — у ім вельмі файна выкладзены ўсе пытанні. Ды ў дадатак, там шмат малюнкаў і прыкладаў - усе як нам спадабаецца.
▶ https://dp.fly-uni.org/courses/goroda-i-izmenenie-klimata
? https://dp.fly-uni.org/podcasts/goroda-i-izmenenie-klimata-chto-i-zachem-nuzhno-znat/
5. Грошы, фінансавае пасрэдніцтва і іх роля ў эканоміцы
Плануеш майніць біткоіны, гуляць на біржы ці ў цябе проста ёсць свае асабістыя грошы? Тады табе дакладны трэба паглядзець гэты курс! З аднаго боку ты зразумееш як усе складана, а з другога — пачнеш разбірацца ва ўсёй глабальнай схеме.
▶ https://dp.fly-uni.org/courses/dengi
? https://dp.fly-uni.org/podcasts/dengi-finansovoe-posrednichestvo-i-ix-rol-v-ekonomike/
6. Практычная палітыка
Ты калі-небудзь параўноўваў/а палітыку з працай па стварэнню маляванага мульціка? А можаш сказаць, калі сітуацыя становіцца палітычнай? Ці хочаш разабрацца ў палітычных знаках і сымбалях, у паліттэхналогіях?
Пераходзь па спасылцы. Але папярэджваем — курс-чэлендж! Курс не для ўсіх, але для кожнага!
▶ https://dp.fly-uni.org/courses/praktychnaya-palityka
? https://dp.fly-uni.org/podcasts/praktychnaya-palityka/
7. Сучасная адукацыя: радыкальныя змены
Можаш, як Пракапеня, распавесці, што бы ты змяніў/ла ў сістэме адукацыі? Ці лічыш, што павышэнне заробку настаўнікам вырашыць усе пытанні? Ці ўпэўнены/на, што ані школа, ані ўніверсітэт не змогуць падрыхтаваць чалавека да сучаснага жыцця?
Чаму і што не так у нас і ў свеце, давай разбірацца:
▶ https://dp.fly-uni.org/courses/sovremennoe-obrazovanie-radikalnye-izmeneniya
? https://dp.fly-uni.org/podcasts/sovremennoe-obrazovanie-radikalnye-izmeneniya/
8. Сацыяльнае ўяўнае і ягоныя межы
Існуе рубеж, пасля якога чалавецтва кожны раз спараджае рэпрэсіўныя механізмы кіравання. Дык ці ёсць мяжа магчымасцям чалавека ствараць «новы парадак»? Ці можна сканструяваць нацыю?
Адзін з самых глыбокіх і сур’ёзных курсаў. Крыху болей за гадзіну — і ты зможаш зрабіць аналіз сацыяльна-палітычнай рэчаіснасці па «The Lord of the Rings»
▶ https://dp.fly-uni.org/courses/socialnoe-voobrazhaemoe-i-ego-predely
? https://dp.fly-uni.org/podcasts/socialnoe-voobrazhaemoe-i-ego-predely
9. Гульня ў культуры, мысленні і практыцы
Часам кажуць, што сучасны чалавек — гэта чалавек які гуляе. Ды ўвогуле «увесь свет — гульня». А як насамрэч?
Чым адрозніваюцца бізнэсовыя гульні ад гульняў жывога дзеяння ды моўных? Да чаго тут тэатр? Паспрабуй разабрацца:
▶ https://dp.fly-uni.org/courses/igra-v-kulture-myshlenii-i-praktike
? https://dp.fly-uni.org/podcasts/igra-v-kulture-myshlenii-i-praktike/
10. Прамоўленая гісторыя Беларусі ХХ ст.
Ці з’яўляецца каштоўнасцю для гісторыі асабістыя ўспаміны? Ці змогуць нашыя с табой успаміны ўдакладніць афіцыйна прыняты гістарычны факт?
Шчыра скажам, на апошніх дзьвух лекцыях мы амаль не стрымалі эмоцыі. Другая сусветная, Чарнобыль і калектывізацыя, як гэта распавядаюць сведкі - вельмі кранальна!
▶ https://dp.fly-uni.org/courses/pramoulenaya-historia
? https://dp.fly-uni.org/podcasts/pramo%d1%9elenaya-gistoryya-belarusi-xx-st/
11. Дзьве гісторыі стварэння ў кнізе Роду
Не было, а ні Адама, а ні Евы. Ды яблык — зусім не яблык! Версій стварэння свету ў Бібліі цэлых дзьве! Ды наогул, перавесці навукоўцы могуць далёка не ўсе словы і фразы.
Што чалавецтва насамрэч ведае пра Біблію, калі адкінуць увесь царкоўны маркетынг?
▶ https://dp.fly-uni.org/courses/dzve-gistoryi-stvarennya-%d1%9e-knize-rodu/
? https://dp.fly-uni.org/podcasts/dzve-gistoryi-stvarennya-%d1%9e-knize-rodu/
12. Спадчына: каштоўнасці і практыка
Чаму Гарадавы гэта не помнік, а зарослы падмурак замка — помнік?
Будаўнічая рэканструкцыя vs навуковая рэканструкцыя. Пасля аднаўлення гістарычнага помніка, што мы атрымліваем: арыгінал альбо новы помнік?
Разбіраемся з нашай і вашай спадчынай:
▶ https://dp.fly-uni.org/courses/nasledie
? https://dp.fly-uni.org/podcasts
Апроч гэтых тэмаў адкрыты бясплатны доступ да курсаў па дызайне, гісторый фатаграфіі, Кнізе Роду, філасофіі гісторыі.
Сачыць за далейшым развіццём платформы можна тут:
? Глядзі: www.dp.fly-uni.org
? Слухай: www.dp.fly-uni.org/podcasts
⏬ Пампуй: www.soundcloud.com/user-vedy-online
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…
Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…
Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…
Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…
Аперацыя праводзіцца на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў. На час…