Спадчына

У Гальшанах заліваюць бетонам унікальнае пахаванне XIV стагодзьдзя

Падчас рэстаўрацыйных працаў у Гальшанскім замку на Ашмяншчыне знішчаецца грунтовы могільнік XIV cтагоддзя.

Як піша «Радыё С**бода» са спасылкай на археолага Яўгена Уласаўца, у працэсе добраўпарадкавання на большай частцы прылеглай да замку тэрыторыі зняты грунт на глыбіню ад паўметра і больш. У выніку сур’ёзна пашкоджаны, а месцамі і цалкам знішчаны грунтовы могільнік, які згадваецца ў даследаваннях ХІХ стагоддзя.

Старыя пахаванні заліваюць бетонам
Адмысловец разам калегамі з Інстытуту гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук выявіў чатыры жаночыя пахаванні перыяду сярэднявечча. Іншымі словамі, яно тут існавала задоўга да пабудовы замку. Адно з іх цалкам зруйнаванае, два іншыя моцна пашкоджаныя гусенічнай тэхнікай. Ацалела толькі апошняе. Пры гэтым амаль уся плошча могільніка або засыпаная пяском, ці залітая бетонам. Літаральна з-пад каўша паспеў выцягнуць косткі ды бясцэнныя ўпрыгожанні 600-гадовай даўнасці, кажа адмысловец.
Чэрап з пахавання невядомага жыхара Гальшанаў

Упрыгожанні, знойдзеныя археолагамі на месцы могільніка
«Беларускія рэаліі ашаламляльна адрозніваюцца, напрыклад, ад літоўскіх, — адзначае археолаг, які мае даўні досвед супрацы з калегамі з суседняй краіны. — На жаль, у нас большасць працаў на аб’ектах гісторыка-культурнай спадчыны праходзяць без якога-небудзь удзелу археолагаў. Сітуацыя з Гальшанскім замкам і могільнікам наглядна паказвае, да чаго прыводзіць дзейнасць, якая арганізуецца з грубейшымі парушэннямі дзейнага заканадаўства».
Уратаваныя бясцэнныя рарытэты XIV стагоддзя
Як кажа суразмоўца, руйнаванне гістарычных аб’ектаў без абавязковага археалагічнага нагляду на Ашмяншчыне мае «даўнія традыцыі». У 2017 годзе гэткім жа чынам «рэстаўравалі» касцёл Пятра і Паўла ў Жупранах, летась у «ахвяру» быў прынесены касцёл Найсвяцейшай Панны Марыі ў раённым цэнтры. Сёлета аналагічная доля спасцігла Гальшанскі замак — адзін з самых важных помнікаў на тэрыторыі раёну ды і ўсёй Беларусі.
Косці пад каўшом экскаватара
Пры гэтым гарадзкі аддзел культуры ніяк не рэагуе на варварскія працы і нават не выяўляе спробаў іх спыніць.

«Грошы выдзеленыя, іх трэба асвоіць — такі аргумент чыноўнікаў на нашыя патрабаванні спыніць знішчэнне сярэднявечнага могільніка, — расказвае археолаг С**бодзе. — Іх логіка невытлумачальная, даходзіць да абсурду: маўляў, няма надмагілляў, значыць, гэта ніякія не пахаванні. І яшчэ засумняваліся, што гэта чалавечыя парэшткі, можа наогул якой жывёлы, бо побач быў кароўнік. А як тады быць са знойдзенымі побач упрыгожаннямі? Карацей, суцэльны жах. Бо адна справа, калі невядомыя пахаванні дзесьці ў лесе ці ў полі, але ж гэта ахоўная зона!».

Замкавая вежа
У сувязі з надзвычайнай сітуацыяй археолаг Яўген Уласавец звяртаецца да ўсіх, каму неабыякавая будучыня ўнікальнай матэрыяльнай спадчыны. Па яго словах, лёс безыменных парэшткаў сярэднявечных жыхароў Гальшанаў цалкам маглі падзяліць і магілы паўстанцаў 1863 году на чале з Кастусём Каліноўскім, каб воляй лёсу яны апынуліся не на тэрыторыі Літвы, а ў Беларусі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025

У Гродне падаражэў праезд у гарадскім транспарце — і на прыгарадных маршрутах

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…

4 красавіка 2025