Ці стане 2 студзеня дзяржаўным выхадным днём, у самы бліжэйшы час вырашыць Аляксандр Лукашэнка. Раней прэм’ер-міністр Сяргей Румас казаў, што праект указа аб выхадным дне накіраваны ў Адміністрацыю прэзідэнта.
«Нам стала вядома з вельмі надзейных крыніц: проста цяпер на стале ў прэзідэнта распараджэнне пра абвяшчэнне 2 студзеня выхадным. Без пераносаў усялякіх, гэта значыць проста адпачываем і не адпрацоўваем потым. Рашэнне будзе прынята ў бліжэйшыя дні! «- паведамляе тэлеграм-канал «Пул Первого».
Ці пачне дзейнічаць гэтае рашэнне ўжо бліжэйшага другога студзеня ці толькі праз год — не ўдакладняецца, піша t*t.by.
Цяпер графік выхадных выглядае так:
Петыцыю пра тое, каб зрабіць выхадным 31 снежня, падпісалі больш за 15 тысяч чалавек. Ва Урадзе гэтая прапанова падтрымкі не знайшла.
— Урад не падтрымлівае ўсталяванне 31 снежня выхадным у сілу рознага шэрагу прычын — вытворчых і дзесьці асабістых, — расказаў прэм’ер. — Я не ведаю, як у вашых калектывах, але большасць апытаных калектываў не жадалі пазбаўляцца працоўнага дня 31 снежня для таго, каб мець магчымасць павіншаваць сваіх калегаў з надыходзячым Новым годам.
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…