Гродзенская вобласць пашырыць супрацоўніцтва па турызму з Польшчай

У Гродзенскай вобласці з 13 па 15 снежня пройдзе рэкламны тур для прадстаўнікоў турыстычнай індустрыі Польшчы. Па выніках плануецца падпісанне некалькіх беларуска-польскіх дакументаў аб супрацоўніцтве ў гэтай сферы, паведамляе БЕЛТА.

З 10 лістапада даступная для бязвізавых турыстаў тэрыторыя пашырылася на ўсю Гродзенскую вобласць. Для прэзентацыі новых магчымасцяў ўязнога турызму і праводзіцца рэкламны тур.

«Удзел у ім бяруць 37 прадстаўнікоў турыстычнага бізнесу з Заходняй і Цэнтральнай Польшчы. Раней прадстаўнікі фірмаў-удзельніц не працавалі на гэтым напрамку. Для нас гэта шанец прыцягнуць новых партнёраў і магчымасць пашырыць геаграфію патэнцыйных турыстаў», — распавялі ва ўпраўленні спорту і турызму. Польскі вектар у супрацоўніцтве зададзены не выпадкова. З пачатку года рэгіён наведалі больш за 115 тыс. бязвізавых турыстаў. Каля 30% з іх — палякі.

«Тураператары наведаюць даступныя для бязвізавых турыстаў цікавыя месцы — замкі ў Міры і Навагрудку, знакавыя аб’екты ў Лідзе і іншых раёнах вобласці. Мерапрыемства дазволіць удзельнікам сустрэчы пазнаёміцца ​​і абмеркаваць пытанні супрацоўніцтва, абмяняцца ведамі і інфармацыяй на ўзроўні «прафесіянал — прафесіяналу», — адзначылі ва ўпраўленні спорту і турызму. Патэнцыйным партнёрам прэзентуюць новыя турыстычныя маршруты, дадуць інфармацыю аб турыстычных магчымасцях рэгіёну, раскажуць пра асаблівасці бязвізавага рэжыму на тэрыторыі вобласці.

Таксама запланавана падпісанне мемарандумаў аб супрацоўніцтве паміж упраўленнем спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама і Палатай турызму Польшчы, турыстычным палатамі Варшавы і Дальнашленскага ваяводства.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне на «травеньскія» ў паўтара раза выраслі цэны на арэнду кватэры

Пасуткава арэнда кватэры на тры дні з 1 па 4 траўня ў Гродне можа абыйсціся…

9 красавіка 2025

Новыя рэйсы ў Польшчу запусцілі са Слоніма

Са Слоніма ў Варшаву і Беласток запусцілі аўтобусныя рэйсы. Праўда, толькі па няцотных днях. Аўтобус…

9 красавіка 2025

Стогадовы дзіцячы сад у цэнтры Гродна пераробяць пад жылы дом. Стала вядома, як ён будзе выглядаць

Былыя яслі на Васілька, 5, дзе раней хацелі адкрыць сацыяльны цэнтр, перабудуюць пад шматкватэрны малапавярховы…

9 красавіка 2025

Пляжы ў Гродне абследуюць вадалазы. Месцы для купання прывядуць у парадак

Вадалазы абследуюць месцы для купання ў Гродне і ачысцяць іх ад смецця і старонніх прадметаў.…

9 красавіка 2025

У Гродне выдаткуюць $ 8000 на іміджавы ролік аб працы ЖКГ

ЖКГ Гродна хоча зняць відэаролік аб развіцці і сучаснай структуры працы сваіх прадпрыемстваў. Ён будзе…

9 красавіка 2025

У Гродне адкрылася крама «Власть кофе» з напоем кубінскіх каранёў

Крама “Власть кофе” абяцае шырокі асартымент абсмажанай кавы з розных куткоў свету - Лацінскай Амерыкі,…

8 красавіка 2025