Лукашэнка захапіўся гродзенскімі дрэвамі і заклікаў садзіць яшчэ

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы са студэнтамі і выкладчыкамі медыцынскіх ВНУ прызнаўся ў любові да прыроды і клопаце аб ахове навакольнага асяроддзя, перадае БЕЛТА. А яшчэ ўспомніў, як ён раіў высаджваць дрэвы ў Гродне.

Кіраўнік дзяржавы прыгадаў выпадак, калі наведваў Гродна, дзе старыя раёны патанаюць у зеляніне, а ў новых яе амаль няма. «Сорамна глядзець! Клетак панаставілі, і нідзе няма ні аднаго дрэва, ужо 7 гадоў мікрараёну. Я, вядома, вельмі раззлаваўся. Да восені яны ўсё высадзілі», — расказаў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка таксама нагадаў, што калі прыйшоў да ўлады, убачыў варварскае стаўленне да прыроды, таму ў Беларусі была створана і працуе інспекцыя па ахове жывёльнага і расліннага свету. На асаблівым кантролі Прэзідэнт трымае пытанне выкарыстання зямель сельгаспрызначэння. «Мы павінны зберагчы тое, што нам дасталося ад нашых продкаў», — падкрэсліў ён.


Ветэраны хочуць ссекчы дрэвы на вайсковых могілках. Жыхары Белуша супраць

Глядзі і плач! Які зялёны быў Гродна некалі (а зараз цалкам лысы)


Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025

У Гродне падаражэў праезд у гарадскім транспарце — і на прыгарадных маршрутах

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…

4 красавіка 2025