У Гродне ствараюць кнігу казак для невідушчых дзяцей. Падтрымайце праект!

У 2016 годзе ў мінскім выдавецтве «Адукацыя і выхаванне» выйшла кніга вядомай дзіцячай пісьменніцы Алены Масла «Мяне завуць Лахнэска» — маляўнічая казка для малых з ілюстрацыямі мастачкі Аксаны Аракчэевай. У бібліятэках кніга запатрабавана чытачамі. Але не кожны маляня зможа ўбачыць гэтыя ілюстрацыі.

— Напрыклад, дзецям з парушэннямі зроку тэкст казкі могуць прачытаць дарослыя, а вось якая яна, гэтая самая Лахнэска, як растлумачыць? — піша Наталля Наземцава, загадчыца аддзела Гродзенскай гарадской цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы.

Сацыяльна-культурная ўстанова «МоцАрт» вырашыла зрабіць выданне, даступнае для невідушчых дзяцей. Тэкст у ім будзе надрукаваны шрыфтам Брайля. Аўдыёверсію кнігі прачытае Народны артыст Рэспублікі Беларусь Віктар Манаеў, акцёр Купалаўскага тэатра. А тактыльную версію старонкі зробяць гродзенскія бібліятэкары, майстрыхі Ірына Вараб’ёва і Іна Сотнікава, чые працы не раз займалі прызавыя месцы на розных абласных конкурсах.

Каб ідэя ажыццявілася, трэба дапамагчы праекту. Для гэтага дастаткова на старонцы праекта на сайце СКУ «МоцАрт» ў АРІП зрабіць пасільны плацёж. Ён займае ўсяго хвіліну.

1. Трэба выбраць «Аплата у АРІП па кодзе паслугі», увесці код 4 416 281
2. Увесці код праекта № 15
3. Увесці Прозвішча, імя
4. Увесці суму плацяжу і ажыццявіць плацёж. Інфармацыя на сайце з’явіцца на наступны дзень.

Кніга патрапіць у тым ліку ў Гродзенскую спецшколу-інтэрнат для дзяцей з парушэннямі зроку.

Імя кожнага спонсара абавязкова будзе паказана ў кнізе. А тых, чый ўклад будзе больш за 50 рублёў, чакае асобны падарунак — аўдыёдыск з запісам казкі і з аўтографамі аўтара, мастака і артыста. Больш падрабязна — тут.

Фота: Наталья Наземцава
Фота: Наталья Наземцава
Падзяліцца

Апошнія запісы

Два падлеткі са Слоніма атрымалі крымінальную справу — за што?

Два хлопцы са Слоніма, узростам 14 і 15 гадоў, атрымалі крымінальны артыкул за хуліганства, здзейсненае…

19 верасня 2024

Стала вядома, колькі будзе каштаваць кватэра ў новым мікрараёне «Вясенні»

Дом у раёне вуліц Каліноўскага і Вясенняй, які пачалі будаваць у пачатку верасня, плануюць здаць…

19 верасня 2024

Гродзенцы абурыліся з-за платнай паркоўкі ля адной з новабудоўляў - $ 2000 за месца

Канфлікт разгарнуўся вакол паркоўкі ў новым доме на вуліцы Савецкіх пагранічнікаў. Гродзенцы абураны тым, што…

19 верасня 2024

Пад Гроднам прадаюць гатовы бізнес па вырошчванні дурніц

Фермерская гаспадарка знаходзіцца ў вёсцы Пальніца, што ў 23 кіламетрах ад Гродна. Гаспадарка дзейнічае —…

19 верасня 2024

У Швейцарскай даліне з’явілася новая сцежка. Куды яна вядзе?

На ўчастку ад вуліцы Мітрапаліта Філарэта да прыпынку «Цэнтр занятасці» на вуліцы Дзяржынскага амаль скончылі…

18 верасня 2024

Прадзюсарскі цэнтр, які няўдала судзіўся з Бондаравай, абскардзіў рашэнне суда (абноўлена)

ТАА "Флагман М'юзік" не пагадзілася з адмовай у іску аб абароне дзелавой рэпутацыі да актывісткі…

18 верасня 2024