Праект зоны аховы гістарычнага цэнтра Гродна быў прыняты Міністэрствам культуры ў верасні 2019. Пастанова была афіцыйна апублікавана 12 снежня 2019 і з гэтага моманту набыла моц.
На тэрыторыі ахоўнай зоны і суседніх з ёй зон рэгулявання забудовы і ландшафту цяпер забаронена размяшчаць прамысловыя прадпрыемствы і склады, змяняць гістарычную планіроўку вуліц, будаваць дысгарманічныя будынкі, размяшчаць рэкламу, якая закрывае архітэктурныя элементы. Ёсць і іншыя абмежаванні.
Плошча гісторыка-культурнай каштоўнасці складае 296,2 га. Плошча ахоўнай зоны складае 299,6 га.
— размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, камунальна-складскіх аб’ектаў і збудаванняў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветра і ваду, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі;
— знішчэнне, прычыненне шкоды, пагаршэнне тэхнічнага стану будынкаў, якія ўваходзяць у склад гісторыка-культурнай каштоўнасці ці размешчаны на яе тэрыторыі, а таксама навукова неабгрунтаванае змяненне (у тым ліку змяненне параметраў будынкаў, страта канструктыўных і архітэктурных асаблівасцей і элементаў) і пагаршэнне ўмоў іх успрымання;
— змяненне гістарычнай планіровачнай структуры;
— усталяванне вонкавай рэкламы, якае стварае перашкоды для візуальнага ўспрымання ўласцівасцей і элементаў гісторыка-культурных
каштоўнасцей;
— правядзенне будаўнічых і земляных работ без прыняцця мер па ахове археалагічных аб’ектаў і археалагічных артэфактаў паводле заканадаўства;
— неабгрунтаванае змяненне фасадаў шэраговай гістарычнай забудовы, якой не нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці;
— узвядзенне новых будынкаў па перыметры кварталаў без уліку гісторыка-бібліяграфічных і архіўных матэрыялаў аб страчанай гістарычнай забудове (пры іх наяўнасці);
— узвядзенне будынкаў па перыметры кварталаў і ўнутры кварталаў без выкарыстання гістарычнага модуля па працягласці фасадаў і вышэй максімальнай адзнакі даху прылягаючых гістарычных будынкаў і (пры неабходнасці) без распрацоўкі праектаў рэгенерацыі кварталаў;
— узвядзенне асобных будынкаў і іх частак без навуковага абгрунтавання і ўзгаднення паводле закону;
— добраўпарадкаванне тэрыторыі без захавання элементаў гістарычнай планіроўкі і ўліку традыцыйных прыёмаў і матэрыялаў;
— знішчэнне элементаў прыроднага ландшафту ўздоўж берагоў Нёмана і Гараднічанкі, ручая Юрысдзіка, вакол Старога і Новага замкаў, на тэрыторыі парка імя Жылібера і Каложскага парка.
Пры распрацоўцы праектаў рэканструкцыі і мадэрнізацыі забудовы неабходна прадугледжваць мерапрыемствы па нейтралізацыі дысгарманічных будынкаў.
Зона рэгулявання забудовы памерам 114,5 га прылягае да гістарычнага цэнтра і ў ёй таксама ёсць забароны і абмежаванні. Зона займае фрагменты Новага свету (вуліцы Славацкага, Рэйманта, Астроўскага, Ватуціна), раён Завяршчызны (вуліцы Лермантава, Цагляная, Завяршчызна, Рабочая), фрагменты ўзбярэжжа Нёмана на левым і правым беразе (вуліцы Рыбацкая і Чырвонапатызанская), раён вакол Старых каталіцкіх і праваслаўных могілак (вуліцы Падольная, Прыгарадная і г. д.), фрагменты ля вуліц Дарвіна, Гарнавых, Ціміразева, Чырвонаармейскай.
На яе тэрыторыі таксама нельга будаваць прамысловыя прадпрыемствы, склады і аб’екты, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветра і ваду, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі. Зона мае чатыры рэжымы ўтрымання. У залежнасці ад зоны забаронена будаваць новыя дамы вышэй за 2, 4, 5 або 7 паверхаў.
Зона аховы ландшафту складае 52,0 га. У ёй забаронена будаўніцтва, акрамя часовых аб’ектаў рэкрэацыйнага прызначэння і абслугоўвання на тэрыторыі Каложскага парка, а таксама будаўніцтва на ўчастках ідывідуальнай забудовы ў зоне Каложскага парка, акрамя рамонту існуючай забудовы.
Забараняецца пашкоджанне помнікаў на праваслаўных і каталіцкіх могілках, якія маюць гістарычную і мастацкую вартасць, змяненне існуючага рэльефу і характару ландшафту, высечка дрэў (акрамя аварыйных і санітарных рубак) і пракладка транспартных камунікацый.
Таксама пастанова зацвярждае зону аховы культурнага пласта (слоя) для выяўлення, захавання і даследавання археалагічных аб’ектаў. Плошча ахоўнай зоны складае 167,6 га і часткова пакрываецца з плошчай аховы гістарычнага цэнтра. Але яна трошкі меншая.
Пры выкананні земляных работ на тэрыторыі зоны неабходна забяспечыць археалагічны нагляд і меры па ахове археалагічных аб’ектаў у адпаведнасці з Кодэксам аб культуры.
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…
Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…
Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…
Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…
Аперацыя праводзіцца на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў. На час…
Байкеры выявілі ў Пышках дрот, нацягнуты на ўзроўні шыі. Відэа яны размясцілі ў TikTok. "Вось…