12 снежня ў 13.54 відавочца паведаміў аб шчыльным задымленні ў пад’ездзе чатырнаццаціпавярховага жылога дома па вуліцы Суворава ў Гродне, паведамляе grodno.mchs.gov.by.
Ратавальнікі неўзабаве выявілі, што ачаг узгарання знаходзіцца ў ліфтавай шахце першага пад’езда. З кватэры на пятым паверсе з ужываннем масак для абароны органаў дыхання вывелі па аўталесвіцы 25-гадовых мужа і жонкі і іх дзіця да года. Адзінаццаць жыхароў эвакуіраваны байцамі МНС па незадымляемай лесвіцы з выкарыстаннем масак. Двое з іх — дзеці. Медработнікі агледзелі выратаваных, шпіталізацыя не спатрэбілася.
Ратавальнікі прадухілілі распаўсюджванне агню на жылыя памяшканні. У выніку пажару знішчаны ліфтавая кабіна, пашкоджана шахта, закураны сцены. Прычына ўзгарання высвятляецца.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…