За паслугі - 100 рублёў. Мужчына вырашыў падпрацаваць сутэнёрам

Мужчына прапаноўваў дзяўчатам, якія аказваюць інтымныя паслугі, дапамагчы з пошукам кліентаў. Аб’явы размяшчаў Укантакце. Але замест кліентаў прыйшлі аператыўнікі, паведамляе rgazeta.by.

Мужчына, нічога не падазраючы, прывёз «дзяўчынку» ва ўмоўленае месца. За паслугі прасіў 100 рублёў. Палова сумы належыла яму, астатняя — дзяўчыне, распавядае начальнік аддзялення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі Гродзенскага РАУС Сяргей Ціхі. Падчас перадачы грошай мужчыну затрымалі, яго падазраюць ва ўцягванні жанчын у занятак прастытуцыяй. Узбуджаная крымінальная справа па ч. 1 арт. 171 КК Рэспублікі Беларусь («Арганізацыя і (або) выкарыстанне заняцця прастытуцыяй або стварэнне ўмоў для занятку прастытуцыяй»). Як высветлілася, да гэтага было як мінімум два эпізоды. Падрабязнасці пакуль не выдаюцца ў інтарэсах следства.

У апошні час супрацоўнікі Гродзенскага РАУС ўзмацнілі работу па супрацьдзеянні прастытуцыі. У гэтым годзе складзена 15 адміністрацыйных пратаколаў у дачыненні да жанчын, якія аказваюць інтымныя паслугі, у тым ліку ў дачыненні да 14 гродзенак і адной жыхаркі Гродзенскага раёна.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Думала, 300 будзе». Беларуска распавяла, колькі выдаткавала за 3 дні адпачынку ў Гродне

Даражэй за ўсё беларусцы абышоўся шопінг у некалькі этапаў - разам 207 рублёў. Танней за…

23 верасня 2024

У спальніку Гродна адкрылася кавярня «Колибри»

Кавярня "Колибри" адкрылася па вул. Віктара Глухава, 30. Гэта адносна малады мікрараён - Грандзічы. Месца…

23 верасня 2024

Для cлонімскай школы закупляюць уніформу Трэцяга рэйха

Уніформу Трэцяга рэйха, рыштунак і аксесуары вайскоўцаў нямецкай арміі часоў Другой сусветнай вайны вырабяць для…

23 верасня 2024

У цэнтры Гродна хочуць знесці гістарычны будынак. Яго разбяруць и збудуюць наноў

Будынак на Урыцкага, 21 чакае дэмантаж. Пасля яго збудуюць нанова і дададуць прыбудову з боку…

23 верасня 2024

Суд пасля рэйду па INeedHelpBY, памілаваныя, затрыманні ў Астраўцы. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

Палітзняволеную Аксану Ляпко асудзілі на тры гады калоніі. Яе затрымалі ў рамках так званага "рэйду…

23 верасня 2024

Пачнуцца ўжо з пятніцы: дзе і калі ў Гродне пройдуць восеньскія кірмашы

Ужо з пятніцы, 27 верасня, у Гродне пачне працаваць першы восеньскі кірмаш на Індурскай шашы.…

23 верасня 2024