Журналіст і бізнесмэн Дмітрый Гардон вярнуўся з Парыжу, дзе праходзіла сустрэча нармандскай чацвёркі. Журналіст падзяліўся відэа, дзе распавёў аб выніках сустрэчы Зяленскі і Пуціна.

Ролік доўжыцца каля 18 хвілін, частка з іх прысвечана параўнанню Кіева і Парыжа, а таксама якасці прыёму ў Мінску і ў сталіцы Францыі.

«Арганізацыя, ну, проста, на мой погляд, была агідная. Я прысутнічаў на сустрэчы ў Мінску, калі сустракаліся Парашэнка, Пуцін, Оланд і Меркель. І прымаў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў сваім шыкоўным прэзідэнцкім палацы. Вось гэта была арганізацыя, вось гэта была прыгажосць, вось гэта была ўвага, павага да членаў дэлегацыі, да журналістаў, да суправаджаючых. У Парыжы гэта быў поўны хаос. Лянота нейкая, наплявальніцтва. Елісейскі палац, нейкі вакол бруд, нейкая будоўля, усё запушчанае, затхлае».

Параўнанне пачалося з такіх слоў: «Каб зразумець, у якім выдатным горадзе Кіеве я жыву, трэба часцей бываць за мяжой, і глядзець, на колькі ў нас лепш, чым у іх».

Дмітрый прызнаўся, што даўно не быў у Парыжы і што горад яго расчараваў: Парыж — не вельмі чысты горадам з жудаснымі коркамі, у якім практычна не засталося французаў.

Гаворачы пра вынікі сустрэчы, журналіст адзначыў, што ні да яе пачатку, ні па сустрэчы, нічога не чакаў ад сустрэчы чатырох лідараў. Таксама Гардон адзначыў, што «Пуцін моцна пастарэў, прычым не толькі знешне».

Журналіст лічыць, што чакаецца замарозка канфлікту. «Украіна не згаджаецца на выбары да выхаду да мяжы з Расіяй. Расея не згаджаецца на выбары пасля выхаду да мяжы з Расіяй. Гэта тупік». Таксама, на думку Гардона, пытанне не будзе вырашана пры жыцці Пуціна. Як «ніколі пры жыцці Пуціна не будзе вырашана пытанне Крыму».

www.youtube.com/watch?v=D45N6roM5cI

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт [email protected]