У рэдакцыю Hrodna.life даслалі відэа з крамы, дзе мужчыны нешта хаваюць у заплечнік, а потым сыходзяць. Па словах загадчыцы крамы, Кацярыны Букінай, гэта адбылося 9 снежня. З паліцы зніклі тры флаконы мужчынскай туалетнай вады і шампунь, агульным коштам 76 рублёў.
Загадчыца крамы «Магія», якая знаходзіцца ў Гродне на Даватара, 47а, звярнулася ў міліцыю, а таксама напісала ў рэдакцыю ў надзеі знайсці хлопцаў і атрымаць кампенсацыю за неаплачаны тавар. Паводле яе слоў, важна ў першую чаргу матэрыяльная кампенсацыя, а не прыцягненне маладых людзей да адказнасці.
Па інфармацыі ад міліцыі, у выпадках, калі відэа з камер назірання трапляе ў сеціва, верагоднасць ідэнтыфікацыі правапарушальнікаў становіцца вельмі высокай — каля 90%. Звычайна людзей пазнаюць сябры і знаёмыя. Таксама з дапамогай відэаназірання міліцыя шукае не толькі меркаваных злачынцаў, але і сведак здарэння.
Бывае і так, што убачыўшы сябе ў інтэрнэце, парушальнікі самі звяртаюцца ў міліцыю і прызнаюцца ў правапарушэннях.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…