У рэдакцыю Hrodna.life даслалі відэа з крамы, дзе мужчыны нешта хаваюць у заплечнік, а потым сыходзяць. Па словах загадчыцы крамы, Кацярыны Букінай, гэта адбылося 9 снежня. З паліцы зніклі тры флаконы мужчынскай туалетнай вады і шампунь, агульным коштам 76 рублёў.

Загадчыца крамы «Магія», якая знаходзіцца ў Гродне на Даватара, 47а, звярнулася ў міліцыю, а таксама напісала ў рэдакцыю ў надзеі знайсці хлопцаў і атрымаць кампенсацыю за неаплачаны тавар. Паводле яе слоў, важна ў першую чаргу матэрыяльная кампенсацыя, а не прыцягненне маладых людзей да адказнасці.

youtu.be/eocaERvQW3w

Па інфармацыі ад міліцыі, у выпадках, калі відэа з камер назірання трапляе ў сеціва, верагоднасць ідэнтыфікацыі правапарушальнікаў становіцца вельмі высокай — каля 90%. Звычайна людзей пазнаюць сябры і знаёмыя. Таксама з дапамогай відэаназірання міліцыя шукае не толькі меркаваных злачынцаў, але і сведак здарэння.

Бывае і так, што убачыўшы сябе ў інтэрнэце, парушальнікі самі звяртаюцца ў міліцыю і прызнаюцца ў правапарушэннях.

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт [email protected]