Навіны

У Гродне падаражэе праезд у грамадскім транспарце

У Беларусі ў рэгіёнах пачалі павышаць кошт праезду ў гарадскім і прыгарадным грамадскім транспарце. Першым рэгіёнам, у якім паднялі кошт праезду, стала Брэсцкая вобласць. Неўзабаве праезд падаражэе і ў Гродне.

Талончык на адну паездку на звычайных і хуткасных маршрутах у Брэсцкай вобласці падаражэе на 5 капеек — да 60 капеек, а на экспрэсных — да 70 капеек. змены прадугледжаныя рашэннем Брэсцкага аблвыканкама № 713 ад 3 снежня.

У Гродне ў гарадскім транспарце праезд падаражэе да 60 капеек у кіёсках і 65 у кіроўцы. Як інфармуе vgr.by, праязны на адзін від транспарта на месяц будзе каштаваць 27 рублёў, на паўмесяца — 14,40 рублёў, на дэкаду — 9,50 рублёў, на абодва віды транспарта на месяц — 36,03 рублёў, на паўмесяца — 18,98 рублёў і на дэкаду — 12,68 рублёў. Кошт праязнога на буднія дні будзе 21,60 і 11,52 рублёў (на месяц і паўмесяца толькі на аўтобус ці толькі на тралейбус), 28,81 і 15,20 рублёў (на месяц і паўмесяца на абодва віду транспарту).

Як піша t*t.by, гранічныя максімальныя тарыфы на прыгарадныя аўтамабільныя перавозкі пасажыраў у рэгулярных спалучэннях за адзін кіламетр праезду таксама вырастуць і складуць:

  • на звычайных маршрутах — 0,08 рубля (цяпер — 0,07 рубля);
  • на хуткасных маршрутах — 0,1 рубля (цяпер — 0,09 рубля);
  • на экспрэсных маршрутах — 0,11 рубля (цяпер — 0,10 рубля);
  • на дадатковых рэйсах — 0,1 рубля (цяпер — 0,09 рубля).

Як чакаецца, у бліжэйшы час павінна быць прынята рашэнне аб павышэнні кошту праезду ў гарадскім і прыгарадным транспарце і ў іншых рэгіёнах, а таксама ў Мінску.

У верасні транспартнікі накіравалі ў МАРГ свае прапановы па павышэнні кошту праезду ў гарадскім грамадскім транспарце і абгрунтаванні росту коштаў. У некаторых рэгіёнах прапаноўвалі падняць кошт талончыкаў адразу на 10 капеек.

У рэгіёнах рашэнне аб павышэнні кошту праезду на звычайных і хуткасных маршрутах у апошні раз прымалі ў лістападзе мінулага года.

Колькі беларусы кампенсуюць за праезд у гарадскім грамадскім транспарце?

У 2018 годзе беларусы кампенсавалі 70% выдаткаў на праезд у гарадскім аўтамабільным транспарце. Астатнюю суму кампенсуюць з дзяржбюджэту. Па абласцях узровень кампенсацыі беларусамі выдаткаў на перавозкі пасажыраў гарадскім аўтамабільным транспартам складаў 82,1%, а па Менску — 62,3%, — паведамілі ў МАРГ. Пры гэтым у Мінску ўзровень кампенсацыі беларусамі выдаткаў на перавозкі наземным гарадскім грамадскім транспартам (без уліку гарадскіх электрычак БЧ) склаў у мінулым годзе 55,8%, а ў метрапалітэне — 73,9%.

Улады плануюць да 2020 года ступень кампенсацыі насельніцтвам затрат гарадскім аўтамабільным транспартам падняць да ўзроўню не менш за 80%, у тым ліку ў абласцях — не менш за 90% і Мінску — не менш за 70%, а прыгарадным аўтамабільным транспартам — не менш за 65%.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне з’явіцца больш пляцовак для выгулу сабак

Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…

22 лістапада 2024

Гродзенскага актывіста Ежы Грыгенчу завочна асудзілі на 6 гадоў калоніі

Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…

21 лістапада 2024

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з’явіўся ў майцы «Команда Путина»

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…

21 лістапада 2024

У Гродне з’явіўся першы 3D-экран — яго размясцілі на фасадзе Triniti

Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…

21 лістапада 2024

Белстат: Турыстаў у Гродзенскай вобласці стала менш у 20 разоў. Тлумачым, чаму насамрэч сітуацыя значна лепш

Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…

21 лістапада 2024

КДБ увёў у Гродне рэжым контртэрарыстычнай аперацыі

Аперацыя праводзіцца на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў. На час…

21 лістапада 2024