Навіны

Данута Бічэль: Нікуды не прападзе Беларусь. Паэтка адзначыла дзень народзінаў прэзентацыяй новай кнігі

Гродзенская паэтка Данута Бічэль прэзентавала чытачам зборнік паэзіі «Гускі вяртаюцца» у гродзенскім Цэнтры гарадскога жыцця, піша r**yja.com. Так яна адзначыла свой дзень народзінаў.

Паслухаць і павіншаваць паэтку прыйшло некалькі дзясяткаў гродзенцаў. Па завяршэнні прэзентацыі Данута Бічэль правяла аўтограф-сесію.

— Тут многа вершаў, якія з’яўляюцца працягам таго цыклу хрысціянскіх вершаў-літанняў, вершаў-малітваў. Тут ёсць вершы звяртанні да Быкава, да Туронка, да роднай хаты, да роднай Гаўі. Я калі чытаў гэтую кніжку, асабліва зачапіла пяшчотная нота, — падзяліўся прафесар Аляксей Пяткевіч.

Аўтарка — начны паэт. Вершы для яе прыходзяць запоўнач. Кніга «Гускі вяртаюцца» прасякнутая ідэяй вечнасці, да якой ідуць усе людзі. За два гады, колькі пісалася гэтая кніжка, Данута Бічэль зрабіла тры адкрыцці для сябе:

— Людзі выкарысталі словазлучэнне «блакітная кроў», таму што памяталі, што яны прыходзяць з гэтай вады, з зямлі, і вяртаюцца туды, пра сувязь яны памяталі з зямлёю. Другое маё адкрыццё: душа наша не ў грудзях, яна ва ўсім целе. Трэцяе маё адкрыццё: ніякая інтэграцыя нас не з’есць, нікуды не прападзе Беларусь.

3-га снежня ў аўтарцы паэтычнага зборніка «Гускі вяртаюцца» быў дзень народзінаў. З нагоды выхаду кнігі яе павіншавалі аматары беларускай паэзіі, калегі і прыхільнікі. Дарэчы, вокладку кнігі афармляў гарадзенскі мастак Аляксандр Сільвановіч.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць вядомы начны клуб — з абсталяваннем, штатам і базай кліентаў

У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць падвал з дызайнерскім рамонтам

Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць маёмасць фірмы «Новое зрение». Клініку пазбавілі ліцэнзіі - яна сышла з Беларусі

У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…

15 красавіка 2025

У Гродне адкрыўся «партал у 90-я» — чарачная DEHDИ. Уладальнікі адсылаюць да рускіх фільмаў

Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…

15 красавіка 2025