Здароўе і спорт

Кавалевіч працягнуў кантракт з «Нёманам». Многія заўзятары незадаволеныя

Афіцыйны сайт «Нёмана» паведаміў 8 снежня аб працягу супрацоўніцтва з Ігарам Кавалевічам. Новы кантракт з 51-гадовым спецыялістам разлічаны да канца наступнага сезона.

Ігар Кавалевіч ўзначаліў гродзенскі клуб летам 2016 года. За гэты час жоўта-зялёныя пад яго кіраўніцтвам правялі ў рамках чэмпіянату 108 матчаў: перайгралі суперніка 42 разы, 25 разоў разышліся мірам і 41 раз прайгралі. У мінулым сезоне гродзенская каманда фінішавала на 10-м радку ў турнірнай табліцы.

Нагадаем, Кавалевіч прыняў рашэнне пакінуць «Нёман» пасля паразы ад «Гарадзеі» на гродзенскім стадыёне 21 чэрвеня. На той момант яна стала пятай запар для каманды спецыяліста. Праз некалькі дзён назіральны савет клуба прыняў рашэнне даць Кавалевічу яшчэ адзін шанец і перад трэнерскім штабам была пастаўлена задача ў самыя кароткія тэрміны выправіць сітуацыю.

Гродзенскія заўзятары не вельмі пазітыўна прынялі навіну аб падпісанні новага кантракту з Кавалевічам. Прыводзім некалькі каментароў з афіцыйнай групы «Нёмана» у Вконтакте:



Падзяліцца

Апошнія запісы

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025

На «Гродна Азот» часта спрацоўвае пажарная сігналізацыя — датчыкі ненадзейныя

На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…

18 красавіка 2025

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025