Контактный зоопарк в Гродно. Фото из архива Hrodna.life
Кантактны заапарк на Антонава зачыніцца ў пачатку 2020 года. Усіх гадаванцаў уладальнікі вырашылі прадаць ці разыграць за лайкі і рэпосты ў Instagram.
У рэдакцыю Hrodna.life звярнулася чытачка Валерыя, якая расказала, што любыя абураныя каментары ў запісе заапарка выдаляюць. А неўзабаве выдалілі і пост аб розыгрышы жывёл. Мы зрабілі скрын паста.
«Заапарк зачыняецца, але аддаваць жывёлак спецыялістам яны не спяшаюцца, а раздаваць за лайк — так, — распавядае дзяўчына. — Я разумею, што сваімі дзеяннямі яны парушаюць хіба што маральныя і чалавечыя прынцыпы, а не закон, але гэта ж ненармальна. Добра, аддаваць трусоў, але ў іх там янот і каза, калісьці была насуха, можа і зараз ёсць. Гэта ж не зусім хатнія звяры. А размова ў іх сканчаецца так: „Хочаце дапамагчы? Купляйце звяроў і аддавайце куды хочаце!“».
У кантактным заапарку распавялі Hrodna.life, што зачыняюцца, бо ва ўладальнікаў няма часу займацца жывёламі.
«Няма часу займацца гэтай дзейнасцю. Чаму разыгрываем? Так выбралі, гэта нядрэннае рашэнне знайсці новага гаспадара для гадаванцаў. Усяго ў нас каля 25 жывёл. Каза хутчэй за ўсё паедзе ў вёску, усіх астатніх, акрамя драпежных насухі і янота, разыграем», — распавялі ў кантактным заапарку. А праз паўгадзіны выдалілі пост пра розыгрыш у інстаграме.
Раней у заапарку ўтрымліваліся марскія свінкі, шыншылы, трусы, чарапахі, вожыкі і іншыя жывёлы.
У сярэдзіне сакавіка на Замкавай, 11 адкрылася фотастудыя Retreat. У студыі ёсць некалькі працоўных зон…
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…