Кантактны заапарк на Антонава зачыніцца ў пачатку 2020 года. Усіх гадаванцаў уладальнікі вырашылі прадаць ці разыграць за лайкі і рэпосты ў Instagram.

У рэдакцыю Hrodna.life звярнулася чытачка Валерыя, якая расказала, што любыя абураныя каментары ў запісе заапарка выдаляюць. А неўзабаве выдалілі і пост аб розыгрышы жывёл. Мы зрабілі скрын паста.

У Гродне зачыняецца кантактны заапарк: жывёл раздаюць за лайкі і рэпосты

«Заапарк зачыняецца, але аддаваць жывёлак спецыялістам яны не спяшаюцца, а раздаваць за лайк — так, — распавядае дзяўчына. — Я разумею, што сваімі дзеяннямі яны парушаюць хіба што маральныя і чалавечыя прынцыпы, а не закон, але гэта ж ненармальна. Добра, аддаваць трусоў, але ў іх там янот і каза, калісьці была насуха, можа і зараз ёсць. Гэта ж не зусім хатнія звяры. А размова ў іх сканчаецца так: „Хочаце дапамагчы? Купляйце звяроў і аддавайце куды хочаце!“».


Пятизвездочная гостиница или страдания? В Гродно открылся контактный зоопарк: разбираем за и против


У кантактным заапарку распавялі Hrodna.life, што зачыняюцца, бо ва ўладальнікаў няма часу займацца жывёламі.

«Няма часу займацца гэтай дзейнасцю. Чаму разыгрываем? Так выбралі, гэта нядрэннае рашэнне знайсці новага гаспадара для гадаванцаў. Усяго ў нас каля 25 жывёл. Каза хутчэй за ўсё паедзе ў вёску, усіх астатніх, акрамя драпежных насухі і янота, разыграем», — распавялі ў кантактным заапарку. А праз паўгадзіны выдалілі пост пра розыгрыш у інстаграме.

Раней у заапарку ўтрымліваліся марскія свінкі, шыншылы, трусы, чарапахі, вожыкі і іншыя жывёлы.

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт [email protected]