У Гродне з канца жніўня праходзіць рэканструкцыя Палаца тэкстыльшчыкаў. Яна павінна скончыцца ў лістападзе 2020 года. Пакуль плануецца размясціць там калектывы Цэнтра культуры Гродна. Мастакі і гісторыкі прапаноўвалі зрабіць там мастацкі музей.
Рэканструкцыя павінна змяніць знешні від і інтэр'еры будынка: заменяць дах і перакрыцці, інжынерныя сеткі, памяшканні пераплануюць. Праект распрацаваў інстытут «Гроднаграмадзянпраект». Працы ўключаны ў абласную інвестыцыйную праграму на 2019 год.
Фота будаўнічай пляцоўкі ноччу з вышыні апублікавала ў фэйсбуку Ірына Варкулевіч.
Былы клуб тонкасуконнага камбіната будаваўся ў 1950-я гады. Аднак на яго канчатковае архітэктурнае аблічча паўплывала прынятае ў 1955 годзе рашэнне ўрада СССР аб ліквідацыі празмернасцяў у архітэктуры. Таму ў пачатковы праект прыйшлося ўносіць карэкціроўкі. У выніку быў спрошчаны галоўны фасад будынка, які выходзіць на Савецкую плошчу. А вось фасад з боку Дома быту захаваўся паводле першапачатковага праекта, таму ў Гродне часта кажуць, што палац нібыта пабудавалі памылкова галоўным фасадам назад.
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…