З 1 студзеня 2020 года тое, што зараз называюць «непадзельны тавар», уключаецца ў агульныя вагу і кошт тавару, што ўвозіцца фізічнымі асобамі на тэрыторыю ЕАЭС. Даплочваць прыйдзецца толькі за лішнюю вагу тавару.
«Непадзельны тавар» для асабістага карыстання — гэта прадмет вагой больш за 35 кг (з улікам першаснай упакоўкi). З 1 студзеня 2020 пры ўвозе такога тавару мытныя плацяжы будуць выплачвацца па стаўках 30% ад кошту, але не менш як 4 еўра за 1 кг вагі ў частцы перавышэння коштавай і (або) вагавай нормаў - з улікам частаты перамяшчэння, паведамілі ў прэс-службе Гродзенскай рэгіянальнай мытні.
Цяпер бяспошлінна можна завезці тавары, кошт якіх не перавышае суму 500 еўра і (або) вага не перавышае 25 кг, а ў выпадку перасячэння мяжы часцей, чым раз у 3 месяцы, кошт такіх тавараў не павінен перавышаць 300 еўра, а агульны вага — не больш за 20 кг.
Такім чынам, растаможка цяжкіх тавараў з 2020 года стане танней: калі цяпер за ўвоз посудамыйнай машыны вагой 36 кг неабходна выплаціць 36 кг * 4 еўра = 144 еўра, то з 2020 трэба будзе плаціць толькі за кілаграмы, якія перавышаюць вагавую норму, значыць (36 кг — 25 кг) * 4 еўра = 44 еўра.
Але пры гэтым трэба памятаць, што з 2020 увесь тавар падлягае сумарнаму узважванню, і калі акрамя посудамыйнай машыны вы вязеце яшчэ бытавую хімію, то яе вага паўплывае на павелічэнне кошту мытнай пошліны.
Узважванню і растаможцы падлягае толькі тавар, які ўпершыню увозіцца для асабістага выкарыстання на тэрыторыю Беларусі. Калі вы вяртаецеся ў Беларусь з вывезенымі адтуль рэчамі, іх вага не будзе ўлічвацца.