Літоўскі калекцыянер прадае рэдкую гравюру з выявай Гродна

Літоўскі калекцыянер прапануе купіць гравюру за 2 000 еўра. Пра гэта напісала мінская студыя imago.by. У студыі кажуць, што гравюра сапраўды рэдкая і было б добра, калі б яна трапіла ў беларускі музей. А яшчэ больш каштоўным было б купіць цэлую кнігу, у якой гравюра змешчана.

Гравюра паходзіць з трэцяга тома «Theatrum Cosmographico-Historicum» аўтарства Якаба Капмаера (Jakob Koppmayer) 1686 года. Гісторык Мечыслаў Супрон выказаў меркаванне, што гравюра Капмаера магла быць заснавана на эскізах Тамаша Макоўскага, які выдаў сваю гравюру з выявай Гродна ў 1600 годзе.

— Мечыслаў Супрон вельмі трапна падмеціў цікавую дэталь: гэтая гравюра паказвае Горадню з таго ж ракурсу, што і суперрэдкая гравюра Макоўскага. Але адрозніваецца ў прынцыповых дэталях. А значыць, у гэтых выяў была агульная першакрыніца — вельмі важная для Горадні выява. І раз гэтая гравюра 1686 года бліжэй да рэчаіснасці, чым вядомая нам гравюра Макоўскага, значыць, яна бліжэй і да той невядомай нам выявы.

Тая агульная для гэтых гравюр выява, калі б знайшлася, была б бясцэннай. А пакуль мы яе не ведаем, то гравюра 1686 года ёсць следам, па якім варта ісці і які можна было б дэманстраваць, — кажа Валянціна Андрэева са студыі imago.by. Падрабязней пра гравюру можна прачытаць у артыкуле Мечыслава Супрона.

Калі вы зацікавіліся, напішыце imago.by — яны перададуць вам кантакты прадаўца.

У студыі адзначаюць, што выстаўленая на продаж выява мае невялікі памер і не ў вельмі добрым стане, але гравюры з выданняў Капмаера прадаюцца рэдка. За апошнія амаль 10 год супрацоўнікі imago.by толькі раз бачылі працу Капмаера: гэта была гравюра Вільні, кошт якой у 2016 годзе дасягнуў 800 еўра.


Мінчукі і гродзенец адновяць гравюру 1568 года і падораць музею


Падзяліцца

Апошнія запісы

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025

На «Гродна Азот» часта спрацоўвае пажарная сігналізацыя — датчыкі ненадзейныя

На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…

18 красавіка 2025

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025