З пачатку снежня ў будынку былога дамініканскага кляштара і гімназіі на Савецкай, 6 адкрылася кавярня «Какао». Уладальнікі прапануюць не толькі гарачыя напоі і дэсерты, але і даюць наведвальнікам магчымасць пазнаёміцца з гісторыяй месца.
Кавярня адкрылася ў будынку, які быў пабудаваны ў 18 стагоддзі як дамініканскі манастыр. У розныя гады ў будынку размяшчаліся манастыр, навучальныя ўстановы, а пасля Другой сусветнай вайны сюды засялілі сям'і вайскоўцаў.
«Па асартыменце кавярні ў нас усё тое ж самае, што і ў першым „Какао“ на Будзёнага. Можна атрымаць асалоду ад шакаладу і напояў, прыгатаваных на аснове рэдкіх гатункаў какава-бабоў „Fino de aroma“, а таксама дэсертамі. Яшчэ мы знаёмім наведвальнікаў з гісторыяй будынка, дзе мы адкрыліся. Тут раней знаходзілася скарбніца манастыра. Я вельмі люблю гісторыю і хацелася гэтым падзяліцца з гараджанамі і гасцямі горада», — распавяла кіраўнік кавярні Ганна Лукашун.
У кавярні можна ўбачыць арыгінальную муроўку, фрагменты цэглы «пальчатка», скляпеністыя столі і экспазіцыю з гістарычнай інфармацыяй.
Кавярня на Савецкай разлічана на 16 пасадачных месцаў.
Адрас: вул. Савецкая, 6 (уваход са двара)
Час працы: штодня з 10:00 да 22:00
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…
Польскае Міністэрства замежных спраў лічыць правакацыяй перадачу былога будынка Польскай Мацежы Школьнай у Гродне пад консульства…
Гродзенец Дзмітрый Аксюцік адкрыў на другім паверсе Triniti астравок, дзе прадае морапрадукты. У наяўнасці -…
У гродзенскай школе праводзілі конкурс малюнкаў да Дня Перамогі 9 траўня. У адным з чатаў…
Перад Вербнай нядзеляй у касцёле святога Арханёла Міхаіла ў Навагрудку асвяцілі падарунак - абразы святых…
У Гродне на вуліцы Дальняй, 17, прадаецца дом з незвычайным інтэр'ерам, які месцамі нагадвае тэатральныя…