Фота: pixabay.com
У наступным годзе ў Гродне пабудуюць другі крыты тэнісны корт — пра гэта старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Краўцоў паведаміў сёння бацькам дзяцей-тэнісістаў, якія прыйшлі да яго на прыём. Па іх словах, у непагадзь адзіная ў абласным цэнтры прыдатная зала экстрэмальна перапоўнена. Мяркуючы па раскладзе заняткаў, адначасова ў ім вымушаныя займацца 3 трэнера і 20 дзяцей, піша sb.by.
— У гэтым годзе з-за недахопу крытых тэнісных кортаў дзеці трэніраваліся на вуліцы нават у кастрычніку, — падзялілася праблемай Вольга Маркевіч. — Гэтае пытанне настолькі актуальнае, што калі мы абвясцілі аб стварэнні ліста з просьбай аб будаўніцтве, за два дні пад ім было сабрана 233 подпісы.
Уладзімір Краўцоў праінфармаваў, што з Беларускай тэніснай федэрацыяй ужо дасягнута дамоўленасць аб усталяванні паветраапорнага корпуса для крытых тэнісных кортаў на вуліцы Горкага, непадалёк ад гродзенскага аквапарку. Вылучэнне пляцоўкі, фінансаванне праектных работ і правядзенне камунікацый бярэ на сябе дзяржава, у той час як сама канструкцыя будзе перададзена гораду бязвыплатна. Цяпер фармуецца бюджэт на наступны год, у якім будуць улічаныя выдаткі і на гэты аб’ект. Плануецца, што ў 2020-м ён будзе ўведзены ў эксплуатацыю.
Старшыня Гродзенскага аблвыканкама падкрэсліў:
— У рэгіёне вялікая ўвага надаецца спорту. З яго ўсё пачынаецца: здароўе, правільныя каштоўнасці. Таму цяпер у Астраўцы і Навагрудку будуюць вялікія спартыўныя комплексы, у Ваўкавыску — стадыён, у Смаргоні завяршаецца ўзвядзенне спартыўнага басейна, а ў Мастах у гэтым годзе здадзены ў эксплуатацыю вялікі цэнтр водных відаў спорту.
Будынак былой камендатуры (палац Чацвярцінскіх) у парку Жылібера набыў канчатковыя рысы пасля абнаўлення. Праўда, новы…
Гродзенцы скардзяцца, што пракаціцца на веласіпедзе ці роліках па веладарожцы ў Пышках праблематычна. Прычына ў…
Гродзенка Вікторыя паскардзілася ў Threads, што запісацца на прыём да мясцовых артадонтаў амаль немагчыма. Пра…
Сілавікі прыйшлі да маці журналіста і блогера Валерыя Руселіка ўвечары 9 красавіка. Яны былі ў…
Валянцін Байко, намеснік дырэктара па развіцці «Контэ Спа», і яго брат, Дзмітрый Байко, намеснік дырэктара…
Grodno Coffee Festival пройдзе ў Гродне з 15 па 29 красавіка. У фестывалі возьмуць удзел…