Як распавялі ў інстытуце «Гроднаграмадзянпраект», праектаваны пешаходны мост праз Нёман размесціцца на мяжы Гродна і злучыць ўрочышчы «Пышкі» на правым беразе з базай адпачынку «Прывал» на левым беразе, паведамляе grodnonews.by.
У гэтым месцы рэльеф берагавой лініі складаны, шмат глыбокіх яраў і ручаёў. Берагі стромкія, абрывістыя, якія змяняюць контур пасля паводак. Усё гэта ўяўляла некаторую складанасць пры вызначэнні месца размяшчэння моста. Аднак у гэтым годзе ў чэрвені падпісаны акт выбару зямельнага ўчастка.
Інжынерная канструкцыя пешаходнага моста складаецца з трох стальных пралётаў і чатырох апор. Русловы пралёт даўжынёй 130 метраў будзе ўпрыгожаны двума сталёвымі аркамі, аб’яднанымі паміж сабой сістэмай падоўжных і папярочных сувязяў. Яго агульная даўжыня 190 метраў, шырыня 4,75 метра. Мост запраектаваны з веласіпеднай дарожкай. Пакрыццё маставога палатна прадугледжана двухслаёвае з асфальтабетону. Падыходы з абодвух бакоў будуць выкладзеныя з бетоннай тратуарнай пліткі.
Прапускная здольнасць паласы пешаходнага руху — 4 тысячы чалавек у гадзіну, веласіпеднага руху — 300 адзінак у гадзіну. Веласіпедыстам на мосце будзе прасторна — шырыня веладарожкі складзе два з паловай метры.
Пасля праходжання экспертызы праекта пачнецца збудаванне моста. Дарэчы, праектам прадугледжана яго арыгінальнае падсвятленне, у тым ліку і падыходаў да моста.
Значная частка тэрыторыі базы «Прывал» знаходзіцца ў межах спецыяльнага турысцка-рэкрэацыйнага парку «Аўгустоўскі канал». Рэспубліканскімі праграмамі і праграмамі трансгранічнага супрацоўніцтва на тэрыторыі гэтага парку прадугледжана стварэнне веламаршрутаў, узвядзенне гасцініц, спартыўных і санаторна-аздараўленчых комплексаў.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…