Трагедыя на торфабрыкетным заводзе ў Гродзенскім раёне: загінуў працоўны

На торфабрыкетным заводзе ў Гродзенскім раёне загінуў працоўны. Пры выкананні працы мужчына быў заціснуты паміж элементамі стужкавага канвеера. Атрыманыя траўмы выявіліся несумяшчальнымі з жыццём, паведамілі на tvgrodno.by.

—Цяпер яшчэ рана казаць пра прычыны няшчаснага выпадку, пра поўныя абставіны. Гэта ўсё будзе высветляцца ў час правядзення спецыяльнага расследавання. На першы погляд, канвеер меў неабходную ахоўную агароджу. Таму канчаткова прычыну назваць можна будзе пасля даследавання неабходнай дакументацыі, абстаноўкі на месцы здарэння і таму падобнага, — патлумачыў Віктар Мацкевіч, першы намеснік начальніка Гродзенскага аблупраўлення дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны РБ.

З пачатку года на Гродзеншчыне гэта 20 выпадак гібелі людзей у ходзе вытворчага працэсу. Таксама ў рэгіёне зарэгістравана 80 фактаў траўматызму з цяжкімі наступствамі. Апошні выпадак адбыўся 21 лістапада на прадпрыемстве Ваўкавыскага раёна, дзе пакалечыўся слесар-рамонтнік.

Найбольшая колькасць няшчасных выпадкаў на вытворчасці - каля 30% - фіксуецца ў аграпрамысловым комплексе Прынёмання.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць вядомы начны клуб — з абсталяваннем, штатам і базай кліентаў

У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць падвал з дызайнерскім рамонтам

Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць маёмасць фірмы «Новое зрение». Клініку пазбавілі ліцэнзіі - яна сышла з Беларусі

У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…

15 красавіка 2025

У Гродне адкрыўся «партал у 90-я» — чарачная DEHDИ. Уладальнікі адсылаюць да рускіх фільмаў

Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…

15 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся «пакой лютасці» — там легальна можна знішчаць рэчы і тэхніку

У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…

15 красавіка 2025