У Гродне прадаецца сяміпавярховы адміністрацыйны будынак амаль за 3 мільёны рублёў

Гродзенскае прадпрыемства «Радыёхваля» выставіла на таргі 7-павярховы адміністрацыйны будынак плошчай больш за 4 тысячы квадратных метраў. Аўкцыён прызначаны на 24 снежня, інфармуюць ў Гродзенскім гарвыканкаме.

Будынак знаходзіцца на вуліцы Горкага, 89. Да яго прымыкае галоўны вышынны корпус завода, які не прадаецца, а таксама актавая зала і іншыя памяшканні, якія цяпер здадзены ў арэнду. Адной з умоваў таргоў з’яўляецца захаванне эвакуацыйных выхадаў на чацвёртым і другім паверхах з боку зборачнага корпуса завода.

Пачатковы кошт пабудовы разам з ПДВ складае 2 968 136,57 рублёў - амаль 3 мільёны. Акрамя сямі паверхаў офісаў, новы ўладальнік атрымае аўтастаянку і плот з металічнай брамай.

Аўкцыён адбудзецца пры наяўнасці прынамсі аднаго заяўніка.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025

На «Гродна Азот» часта спрацоўвае пажарная сігналізацыя — датчыкі ненадзейныя

На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…

18 красавіка 2025

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025