У Беларусі зрабілі адукацыйны беларускамоўны падкаст для падлеткаў

Сёння ў інтэрнэт-прасторы выйшаў першы беларускамоўны падкаст для падлеткаў «Першыя». Яго стваральнікі прапануюць школьнікам цікавы інфармацыйна-адукацыйны кантэнт, які можа дапамагчы ім атрымаць дадатковыя веды ад аўтарытэтных экспертаў: лекцыі, гутаркі, інтэрв'ю, майстар-класы ў аўдыёфармаце.

Запланавана адмысловая серыя такіх выпускаў. Працягласць кожнага запісу — каля 20 хвілін. За гэты час прафесіяналы з розных сфер дзейнасці ў гутарцы з вядучым падкаста Дзмітрыем Смірновым на ўласным прыкладзе распавядуць пра тое, наколькі важна валодаць аратарскім майстэрствам, каб увасобіць у жыццё свае ідэі. У якасці гасцей будуць запрашацца цікавыя асобы — вядомыя спецыялісты ў галінах экалогіі, культуры, інклюзіі, тэхналогій і аратарскага майстэрства.

У першым падкасце Ірына Дубовік — CEO, Project Marketing, саветнік па развіцці бізнесу Intetics, сузаснавальніца акселератара StartUpON — распавядае, як пераадолець страх публічных выступленняў, данесці сваю задуму да аўдыторыі і захапіць слухачоў, якіх памылак варта пазбягаць і як рэагаваць на пытанні з залы.

Больш падрабязна пра майстэрства публічнай прэзентацыі сваіх ідэй Дзмітрый Смірноў і Ірына Дубовік распавядуць на воркшопе, які адбудзецца 7 снежня ў кінатэатры VOKA CINEMA (вул. П. Мсціслаўца, 11). Да ўдзелу запрашаюцца вучні 9-х, 10-х і 11-х класаў з усёй краіны. Для гэтага трэба пакінуць заяўку на сайце конкурсу.

Першы беларускамоўны падкаст для падлеткаў выйшаў у рамках сацыяльна-адукацыйнага праекта «Першыя», які рэалізуецца кампаніяй А1 пры падтрымцы арганізатараў канферэнцый TEDxMinsk. Конкурс стартаваў 8 кастрычніка, і на дадзены момант працягваецца збор заявак. У першапачатковай анкеце трэба сфармуляваць сваю ідэю і коратка расказаць пра яе. Падаваць заяўкі могуць навучэнцы з усіх рэгіёнаў Беларусі.

Кожны ўдзельнік конкурсу цягам навучальнага года распрацоўвае сваю ідэю ў адным з чатырох кірункаў - экалогія, культура, інклюзія ці тэхналогіі. Патрабаванне да конкурсных прапаноў толькі адно — яны мусяць змяняць навакольны свет і жыццё да лепшага. Для ўдзелу ў фінале будуць адабраныя дзесяць старшакласнікаў. Кожны з іх атрымае прыз — iPhone Xs, а таксама пад кіраўніцтвам персанальнага ментара прадставіць сваю ідэю на маштабнай маладзёжнай канферэнцыіі TEDxYouth@Minsk.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць вядомы начны клуб — з абсталяваннем, штатам і базай кліентаў

У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць падвал з дызайнерскім рамонтам

Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць маёмасць фірмы «Новое зрение». Клініку пазбавілі ліцэнзіі - яна сышла з Беларусі

У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…

15 красавіка 2025

У Гродне адкрыўся «партал у 90-я» — чарачная DEHDИ. Уладальнікі адсылаюць да рускіх фільмаў

Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…

15 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся «пакой лютасці» — там легальна можна знішчаць рэчы і тэхніку

У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…

15 красавіка 2025