Праз два месяца аднаўленчых работ статую Вітаўта вярнулі да гродзенскіх замкаў. Ратаваў гарадскую скульптура разьбяр па дрэве Мікалай Скляр.
Колькі яшчэ прастаіць драўляны Вітаўт каля замкаў, Мікалай Скляр сказаць не можа. Майстар адзначае, што першапачаткова статую няправільна замацавалі і не сачылі за ёй цягам доўгіх гадоў
«Я зрабіў усё што мог, але гарантый я не даю ніякіх, — распавядае разьбяр. — Расколіны я не замазваў, ўнутры ачысцілі ад гнілля і ўсяго іншага, умацавалі ўсе там, а таксама паставілі адпаведную арматуру. Пасля пачысцілі і пакрылі адмысловым насычэннем, якое на некаторы час абароніць скульптуру ад вільгаці. Я думаю, Вітаўт яшчэ пяць гадоў дакладна прастаіць, а там будзе відаць. Праз год трэба яшчэ раз будзе пакрыць насычэннем, а потым яшчэ раз. Калі хтосьці будзе гэтым займацца, значыць скульптура прастаіць даўжэй».
Нагадаем, 30 верасня гарадскія службы адрэагавалі на матэрыял Hrodna.life наконт аварыйнага стану драўлянай статуі Вітаўта. Спецыяльная камісія вырашыла часова прыбраць скульптуру, пакуль яна сама не ўпала. Яе перавезлі на адно з прадпрыемстваў ЖКГ і пачалі дэталёва абследаваць.
Праз дзень пасля дэмантажу скульптуры ў інтэрнэце з’явілася петыцыя за ўстаноўку бронзавага помніка вялікаму князю. Петыцыю падпісала 1000 чалавек. Блогер Яўген Аснарэўскі 14 лістапада атрымаў адказ з гарвыканкаму на петыцыю за ўстаноўку новага помніка Вітаўту ў Гродне. Стала вядома, што гарадскія ўлады ў найбліжэйшай будучыні плануюць вярнуць драўляную статую вялікага князя да замкаў пасля рэстаўрацыі. Новага помніка ў планах пакуль няма.
Даведка
Вялікі князь літоўскі Вітаўт жыў у Гродне і на месцы згарэлага драўлянага пабудаваў тут каменны замак, які цяпер мы называем Старым. Тут ён заключыў пагадненне з ордэнам крыжакоў. Пасля перамогі саюзнага войска ў Грунвальдскай бітве Гродна пры Вітаўце стаў хутка развівацца.
Статую вялікага князя літоўскага Вітаўта паставілі каля гродзенскіх замкаў яшчэ ў пачатку 90-х гадоў. Скульптура стала падарункам гораду ад Літоўскага фонду культуры. Падобны драўляны Вітаўт быў пастаўлены і ў Тракаі.
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…