«Ні адзення, ні мэблі». Пенсіянерка з Гродна страціла дом на пажары і ёй няма куды вяртацца

Сотня пажараў і больш за дзесяць загінулых у агні - гэтыя выхадныя для службаў хуткага рэагавання выдаліся ў літаральным сэнсе гарачымі, паведамляе ont.by.

Праца ратавальнікаў не спыняецца ні на дзень. Лістапад абвясцілі месяцам бяспекі і штодня правяраюць, ці ўсё ў парадку ў новым ацяпляльным сезоне ў беларусаў.

Ад прыватнага дамка пад Гродна засталіся толькі сцены. Вяртацца няма куды — ні адзення, ні мэблі. Па пажарышчы шпацыруюць сабакі і кот — чакаюць гаспадыню. Менавіта жывёлы напярэдадні вечарам выратавалі 81-гадовую жанчыну. Тая ўжо лягла спаць, дровы ў печы дагаралі, а тут — гучны брэх. Пенсіянерка выскачыла на вуліцу — дом звонку ўжо гарэў, цудам засталася жывая.

Адказу на гэтае пытанне ў пенсіянеркі пакуль няма. Жанчына яшчэ не адышла ад шоку, хавае забінтаваную галаву і амаль не ўстае з ложка.

Зіма для адзінокіх старых у вёсках — сапраўднае выпрабаванне. Запаліць у печы пажылому чалавеку нялёгка, а элементарная няўважлівасць або няспраўнасць абыходзіцца занадта дорага.

З кожным годам дамоў з дзедаўскім спосабам ацяплення становіцца ўсё менш. Яшчэ дзесяць гадоў таму печ была практычна ў кожным вясковым доме. Сёння іх засталося не больш за 7 тысяч. Зрэшты, працы ў ратавальнікаў ўсё роўна шмат: пажары з-за печкавай іскры не рэдкасць. Часта полымя перакідаецца і на суседнія пабудовы.

Марына Зямчонак, афіцыйны прадстаўнік Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС: «У першую чаргу, мы рэкамендуем не дапускаць перакал печы. Таму што з павелічэннем маразоў людзі імкнуцца даўжэй тапіць печ, што катэгарычна забараняецца. Лепш тапіць печ не больш за паўтары гадзіны, але 2−3 разы на дзень «.

Толькі за выхадныя ахвярамі бытавых пажараў сталі 12 чалавек. За год загінулі амаль 400. Не толькі ў прыватных дамах і не толькі з-за печак. Яшчэ цыгарэты, пакінутыя без нагляду, кухонныя пліты або абагравальнікі… Наперадзе тры халодных месяцы, а таму ратавальнікі яшчэ раз нагадваюць: агонь бестурботнасці не даруе.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025

У Гродне падаражэў праезд у гарадскім транспарце — і на прыгарадных маршрутах

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…

4 красавіка 2025