Навіны

Зямлю з радзімы Каліноўскага пакінулі на магіле паўстанцаў у Вільні

Каля пахавання паўстанцаў сімвалічна высыпалі зямлю з радзімы Кастуся Каліноўскага — Мастаўлянаў. А таксама з магілы Францішка Канаплянскага, які быў намеснікам Кастуся Каліноўскага, з вёскі Забор’е Шаркаўшчынскага раёна.

Мясцовыя актывісты прывезлі зямлю ў Вільню, а гродзенцы з кампаніі #Каліноўскі2019 сімвалічна яе высыпалі каля капліцы на могілках Росы, дзе былі пахаваныя Кастусь Каліноўскі і яго паплечнікі.

— Гэта такія хрысціянскія сімвалы: зямля з месца, дзе нехта нарадзіўся ці зямля, дзе спачываюць родзічы, — кажуць актывісты.

Як піша «Рэгіянальная газета», мясцовыя актывісты таксама пакінулі зямлю з магіл паўстанцаў з Вілейшчыны і Мядзельшчыны. А яшчэ — з Лідчыны, піша r**yja.com.


Як у Вільні прайшло перапахаванне Кастуся Каліноўскага і іншых паўстанцаў


Падзяліцца

Апошнія запісы

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць вядомы начны клуб — з абсталяваннем, штатам і базай кліентаў

У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць падвал з дызайнерскім рамонтам

Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць маёмасць фірмы «Новое зрение». Клініку пазбавілі ліцэнзіі - яна сышла з Беларусі

У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…

15 красавіка 2025

У Гродне адкрыўся «партал у 90-я» — чарачная DEHDИ. Уладальнікі адсылаюць да рускіх фільмаў

Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…

15 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся «пакой лютасці» — там легальна можна знішчаць рэчы і тэхніку

У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…

15 красавіка 2025