Футбольны “Нёман” сумесна з ЦСК “Нёман” 24 лістапада ўручылі ключы ад аўтамабіля пераможцам конкурсу «Наша гульня – Ваша ўдача». Новы Renault Logan дастаўся маладой сям’і Івановых з Гродна.

У сярэдзіне мая “Нёман” абвясціў пра пачатак рэкламнай гульні, пераможца якой у канцы года атрымае легкавы аўтамабіль Renault Logan. Каб выйграць машыну, трэба было зрабіць усяго дзве рэчы: купіць поўны сезонны абанемент на хатнія матчы “Нёмана” і запоўніць анкету ўдзельніка рэкламнай гульні. Такі конкурс “Нёман” праводзіў ўпершыню.

Аўтамабіль разыгралі 9 лістапада на галоўнай арэне гродзенскага ЦСК “Нёман”, пераможцам стала сям’я Івановых. Ключы ім уручылі 24 лістапада ў перапынку апошняга хатняга матчу, дзе “Нёман” прымаў “Энергетык- БДУ”.

«Яшчэ ў траўні муж з дачкой былі на адным з матчаў” Нёмана “, калі і абвясцілі пра розыгрыш, – распавядае Іна Іванова. – Адразу ж у гэты дзень яны прыйшлі дадому і зарэгістраваліся ў гульні. Да лістапада пра розыгрыш усе забылі і калі нам патэлефанавалі, шчыра, мы былі шакаваныя вынікамі.

Адразу не паверылі, падумалі, што нейкі жарт. Мы былі ў той момант у гасцях. І муж не адразу падняў тэлефон, толькі потым ён зразумеў, што гэта яму званок. Калі падняў трубку і пачуў пра аўтамабіль, пачаў крычаць і радавацца».

Сям'я з Гродна выйграла аўтамабіль ад "Нёмана"
Сям'я з Гродна выйграла аўтамабіль ад "Нёмана"

Сям’я Івановых пераехала ў Гродна са Шчучына ў 2011 годзе. З гэтага часу яны наведваюць матчы “Нёмана”.

«Дачка з мужам практычна на кожны матч ходзяць, а я ўжо па магчымасці. Муж не змог прыехаць на ўручэнне, ён нядаўна паехаў на працу ў Еўропу. Але гэты падарунак атрымліваем мы, яго сям’я. Новы аўтамабіль ў нас упершыню, нашай старэнькай машыне ўжо 23 гады і мы як раз хацелі купляць нешта новае. І тут нам “Нёман” робіць такі падарунак. Адна машына добра, а дзве лепш», – дадала Іна.

Сям'я з Гродна выйграла аўтамабіль ад "Нёмана"
Сям'я з Гродна выйграла аўтамабіль ад "Нёмана"
Сям'я з Гродна выйграла аўтамабіль ад "Нёмана"

Hrodna.life reprint of materials is possible only with the written permission of the publisher. Contact [email protected]