Пасля двух запар паразаў у чэмпіянаце “Нёман” рэабілітаваўся перад сваімі заўзятарамі. У Гродне 25 лістапада падапечныя Сяргея Пушкова паказалі годны хакей і ўпэўнена абыгралі мінскае “Юнацтва” – 4:2.

Гродзенцы добра пачалі і ўжо на 1-й хвіліне Елісеенка вывеў гаспадароў наперад. У сярэдзіне перыяду, дзякуючы большасці, чырвона-чорныя падвоілі перавагу. Рэмезаў закінуў пасля перадачы Кіслова.

У другой дваццаціхвілінцы “Нёман” рэалізаваў чарговую большасць. На 38-й хвіліне вызначыўся Кіслы. За дзве хвіліны да другога перапынку госці здолелі размачыць лік. Закінуў Нагачоў.

У заключным перыядзе супернікі абмяняліся закінутымі шайбамі. У “Нёмана” вызначыўся фін Хіетунен, у “Юнацтва” Лапачук.

“Нёман” – “Юнацтва” 4:2 (2:0, 1:1, 1:1)

галы:

01:02 1:0 – Елісеенка (Грышанаў, Туркін)

11:27 2:0 – Рэмезаў (Маліноўскі, Кіслы, – бол.)

33:58 3:0 – Кіслы (Маліноўскі, Ляўша, – бол.)

38:11 3: 1 – Нагачоў (Дрозд)

47:04 4: 1 – Хіетанен (Сусла, А. Маляўка)

48:02 4: 2 – Лапачук (А. Сцяпанаў, Дрозд, – бол.)

Першы этап чэмпіянату “Нёман” сканчае ў лідэрах чэмпіянату. “Юнацтва” зараз саступае гродзенцам пяць балаў у турнірнай табліцы.
"Нёман" абыграў "Юнацтва" і ўмацаваўся на вяршыні табліцы