Як ўпрыгожаць Гродна да Новага года і колькі будуць каштаваць елкі

Усе ўпрыгожванні і ілюмінацыя ў Гродне з’явяцца да 7 снежня. Калі пачнуць працаваць елачныя базары і як Гродна ўпрыгожаць да Новага года, распавядае grodnoplustv.by.

У Мінску ўжо з’явіліся елкі, а ў Гродне яшчэ толькі плануюць. Ёлку паставяць на плошчы Леніна і плошчы Савецкай і яшчэ ў дзесяці месцах горада. Для гэтых мэтаў плануецца закупіць каля 900 елак. Галоўная ёлка будзе складацца з 300 елачак. На яе павесяць 172 цацкі і святлодынамічныя гірлянды. Пры ўпрыгожванні горада будзе выкарыстана каля 50 тысяч лямпачак, каля 90 святлодынамічны фігур. Асаблівую ўвагу нададуць упрыгожванням на ўездзе і на кальцавых развязках.

Набыць ёлкі можна будзе на ёлачных базарах. Яны пачнуць працаваць з 21 снежня. Усяго будзе працаваць 19 кропак продажу. Дзесяць адносяцца да Гродзенскага лясгасу, пяць — да Скідзельскага, і па два ў Ваўкавыскім і Шчучынскім лясгасе.

Кошт будзе залежаць ад вышыні. За елку да 1 метра трэба будзе заплаціць 11 рублёў, ад 1 метра да 2 — 14 рублёў, ад 2−3 метраў - 22 рублі. У мінулым годзе Гродзенскім лясгасам было прададзена каля 10 тысяч елак. З іх 6 тысяч былі прададзеныя на кропках Гродна, гэта значыць для насельніцтва. Можна самому высечы лясную елку ці хвою. Для гэтага трэба звярнуцца ў лясгас па дазвол. У мінулым годзе не было складзена ніводнага пратакола за самавольную высечкі елак. У розных групах лясоў штраф складае ад 5 да 50 базавых велічынь.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне адкрылася крама «Власть кофе» з напоем кубінскіх каранёў

Крама “Власть кофе” абяцае шырокі асартымент абсмажанай кавы з розных куткоў свету - Лацінскай Амерыкі,…

8 красавіка 2025

У Гродне адкрыўся рэстаран «Бекон»: двухпавярховы і з адкрытай кухняй

У рэстаране “Бекон” будуць спалучаць амерыканскую і паназіяцкую кухню. Там будзе адкрытая кухня - можна…

8 красавіка 2025

Розніца ў 200 гадоў. Самая вядомая «гістарычная» выява Новага замка — насамрэч сучасная рэканструкцыя

Малюнак гродзенскага каралеўскага палаца, які быццам бы стварыў невядомы аўтар у XVIII стагоддзі, набыў вялікую…

8 красавіка 2025

У цэнтры Гродна адкрылася фотастудыя — кліентаў прывабліваюць жывымі куранятамі

У сярэдзіне сакавіка на Замкавай, 11 адкрылася фотастудыя Retreat. У студыі ёсць некалькі працоўных зон…

8 красавіка 2025

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025