«Cамая вялікая знішчаная вёска Беларусі». Наталья Шматко прадставіла фільм пра Княжаводцы

Гродзенская журналістка Наталля Шматко 18 лістапада выклала ў інтэрнэт свой новы фільм пра вёску Княжаводцы, якую спалілі немцы ў 1943 годзе.

Фільм гродзенкі, які здымалі летам 2018 года, ужо атрымаў дыплом лаўрэата ў Доме кіно, на XXIV Міжнародным фестывалі «Раданеж» (Масква).

«Мы зрабілі гэты фільм разам з Андрэем Вашкевічам. Публікую толькі цяпер, бо частка фестываляў патрабавала прэм’ерны паказ. Не буду пісаць пра ўнікальныя здымках і рарытэтныя кадры. Напішу пра людзей. У Вени дома захоўваецца пярсцёнак, які выпадкова застаўся цэлы, а яго ўладальніца — не. Пайшла з жыцця Вера Андрэеўна, але ў фільме яна распавядае, як цудам ўратавалася ў тую пякельную раніцу. Цяпер ужо сівы Рыгор са слязамі на вачах успамінае пра жахі дзяцінства і забітых бацькоў …

Наталля таксама адзначае, што дарма Княжаводцы называюць «малодшай сястрой Хатыні». «Гэта была самая вялікая знішчаная вёска на тэрыторыі Беларусі. 23 ліпеня 1943 года нямецкія акупанты спалілі і забілі больш за тысячу мірных жыхароў гэтай вёскі. Штогод нашчадкі тых, хто выжы,ў прыязджаюць на мітынг-рэквіем з усіх куткоў свету.

Вёска Княжаводцы знаходзіцца ў Мастоўскім раёне Гродзенскай вобласці. Да вайны ў вёсцы было каля 300 двароў, жыло не менш за тысячу чалавек. Княжаводцы цягнуліся ад чыгункі да Нёмана на добрых тры кіламетры. Пасля вайны спаленая вёск аднавілася не цалкам. Цяпер хаты раскіданыя, а на месцы былых дамоў па шляху да ракі - поле і лес.

«Гэта цяжкія 25 хвілін. І мне важна, каб пра такія раны на целе нашай гісторыі ведалі і памяталі. Фільм „Княжаводцы“ у бліжэйшы час можна будзе ўбачыць на тэлеканалах СНД, Эстоніі, Фінляндыі, а таксама ў эфіры „БелРос“. Не магу пажадаць прыемнага прагляду — проста паспрабуйце паглядзець», — кажа журналістка.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць вядомы начны клуб — з абсталяваннем, штатам і базай кліентаў

У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць падвал з дызайнерскім рамонтам

Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць маёмасць фірмы «Новое зрение». Клініку пазбавілі ліцэнзіі - яна сышла з Беларусі

У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…

15 красавіка 2025

У Гродне адкрыўся «партал у 90-я» — чарачная DEHDИ. Уладальнікі адсылаюць да рускіх фільмаў

Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…

15 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся «пакой лютасці» — там легальна можна знішчаць рэчы і тэхніку

У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…

15 красавіка 2025