Навіны

Гродзенскі гісторык атрымаў медаль Рады БНР

У Вільні ўручылі медалі Рады БНР у гонар 100-годдзя Беларускай Народнай Рэспублікі грамадскім і палітычным дзеячам з Беларусі, якія прыехалі на перапахаванне Кастуся Каліноўскага і ягоных паплечнікаў. Медаль атрымаў і гродзенскі гісторык Аляксандр Краўцэвіч.

Таксама медаль атрымаў мецэнат Павел Бераговіч, які аднаўляе маёнтак у Падароску. Уганараванне адбылося на сустрэчы з беларускай грамадскасцю ў Доме нацыянальных абшчынаў, піша r**yja.com.


«Тут ёсць геній месца». Як расійскі бізнесмен з беларускімі каранямі ажыўляе мястэчка Падароск


Старшыня Рады БНР Івонка Сурвілла сказала, што мае вялікую прыемнасць спаткацца з людзьмі з Беларусі, чые заслугі ў справе барацьбы за дэмакратыю ацэненыя ўзнагародай, якую ёй ужо даводзілася ўручаць дзеячам дыяспары.

Медалі БНР-100 атрымалі: старшыня ўправы Беларускага Радыё Рацыя і галоўны рэдактар тыднёвіка «Ніва» Яўген Вапа, святар а. Андрусь Абламейка, мастак Аляксей Марачкін, рэжысёр Валер Мазынскі, заснавальнікі «Майстроўні» Вінцук Вячорка і Сяргей Дубавец, мастак Алесь Пушкін, скульптар Генік Лойка, палітыкі Юрась Беленькі, Анатоль Лябедзька, Мікола Статкевіч, Павал Севярынец, Аляксей Янукевіч, палітвязень Вячаслаў Сіўчык, старшыня партыі БНФ Рыгор Кастусёў, паэт Уладзімір Някляеў, гісторык Аляксандар Краўцэвіч, грамадскі актывіст Андрэй Стрыжак, мецэнат Павал Бераговіч (Падкарытаў), кіраўнік БНП Анатоль Міхнавец, арганізатары святкавання БНР-100 Франак Вячорка і Павал Белавус.

Фота: facebook.com/radabnr

Падзяліцца

Апошнія запісы

Розніца ў 200 гадоў. Самая вядомая «гістарычная» выява Новага замка — насамрэч сучасная рэканструкцыя

Малюнак гродзенскага каралеўскага палаца, які быццам бы стварыў невядомы аўтар у XVIII стагоддзі, набыў вялікую…

8 красавіка 2025

У цэнтры Гродна адкрылася фотастудыя — кліентаў прывабліваюць жывымі куранятамі

У сярэдзіне сакавіка на Замкавай, 11 адкрылася фотастудыя Retreat. У студыі ёсць некалькі працоўных зон…

8 красавіка 2025

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025