Беларусы, якія вандруюць рэгулярна па справах у Польшчу, скардзяцца на сітуацыю: ідучы на розныя хітрыкі з роднай мытняй, атрымалі ўдар адкуль не чакалі: палякі сталі часцей ануляваць дакументы на вяртанне ПДВ. У тлумачальнай паперы пішуць: «У сувязі з наяўнасцю тавару для продажу», піша Onliner.by.
Паведамлення з’явіліся на форуме Onliner і ў Telegram-каналах. Адзін з іх — ГраницаBY (Брест) — два апошнія дні толькі і піша, што пра «адбіваннем ват» (арфаграфія і пунктуацыя аўтараў тут і далей захаваныя):
«Короче с ватами геморрой. Смотрят если за последний месяц вез идентичный товар и не один раз-аннулируют ватты.так и назад с этим товаром не выпускают. я в этом месяце первый раз с ватами-то оформила. ничего не сказала».
«Аргументируют тем, что большое кол-во — это не для личного пользования. Новая смена так же онулируют ваты. Если в течении года повторяются однотипные позиции товара, то без вариантов- онуляция. А дальше сказали обращайся к начальнику в тересполе, потом в бялой, а потом, при желании в суд!!! Онулировали ват с электроникой не смотря на то, что в нем были и позиции которые вообще никогда не возил… Типа в общем много электроники покупаешь!!!)) Всем удачи, но по ходу не поможет сегодня!!!»
«Адмова ў пацверджанні вывазу ў сувязі з наяўнасцю тавараў для продажу». Прыкладна так. Далей спасылка на закон. У ім няма канкрэтных абмежаванняў і ўмоў частоты вывазу. Акцэнт на «асабістым карыстанні».
«Наогул было так: заехала я на ваты, адбілі, сказалі кантроль, прыйшоў світарок, паглядзеў, аднёс назад. Там ужо мытня анулюе ват. Не важна колькі разоў ты правозіў гэтую рэч, калі часта ездзіш на ваты, то ануляцыя, нават калі першы раз вязеш гэты тавар. Пішу як было ў мяне, і як мне адказалі. Лепш бы адразу праз зялёны, чым столькі часу страціць. Спрачацца і лаяцца бессэнсоўна. Нешта не задавальняе, адпраўляйце на суд, гэта як адказалі інш», — паведамляе сведка.
Onliner патэлефанаваў у памежны пункт «Цярэспаль» («Варшаўскі мост» — з беларускага боку). Супрацоўнік мытнай службы адказаў на пытанні так:
— «Ваты» можа аформіць толькі турыст, які купіў тавар у ЕС і вязе яго дадому для індывідуальнага карыстання. Як гэта разумець? Калі пан будзе везці 20 кампутараў, то зразумела, што гэта для перапродажу.
— А два кампутары?
— У залежнасці ад частаты. Калі кожны дзень (а ў нас усё запісваецца ў базе) — відавочна на перапродаж. Калі два разы на год, напрыклад, то нічога страшнага.
Відавочцы кажуць, што рашэнне аб узмацненні жорсткасці, верагодна, сакрэтнае, і звязваюць яго з канцом года, калі падводзяцца вынікі і збіраюцца патрэбныя лічбы.
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…
Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…
Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…
Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…
Аперацыя праводзіцца на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў. На час…
Байкеры выявілі ў Пышках дрот, нацягнуты на ўзроўні шыі. Відэа яны размясцілі ў TikTok. "Вось…