Навіны

Незалежная кандыдатка: «Больш ніколі не пайду на выбары як кандыдат»

Незалежныя кандыдаты Вадзім Саранчукоў, Алена Шаламіцкая, Уладзімір Арцыман і Яўген Дудкін правялі ў гродзенскім Цэнтры гарадскога жыцця прэс-канферэнцыю, на якую сабралі прадстаўнікоў сваіх камандаў і незалежных назіральнікаў, піша r**yja.com.

Незалежныя кандыдаты лічаць, што выбары ў Гродне трэба прызнаць несапраўднымі з-за вялікай колькасці парушэнняў Выбарчага кодэкса. Кажа Вадзім Саранчукоў, намеснік старшыні Партыі БНФ, што вылучаўся кандыдатам ў дэпутаты па 51-й акрузе.

— Назіральнікі не бачылі бюлетэняў, якія падлічваліся. Я лічу неабходным у бліжэйшы час падаць скаргу ў акруговую камісію пра непрызнанне вынікаў выбараў. І гэтыя сотні скаргаў, якія напісалі назіральнікі, яны будуць прыкладзены да гэтай скаргі і пададзены ў акруговую камісію.

Незалежная кандыдатка Алена Шаламіцкая лічыць свой удзел у гэтых выбарах вялікім расчараваннем:

— Гэта быў час вялікага расчаравання. Мы ішлі на гэтыя выбары як людзі нейтральныя, абсалютна незалежныя. Многія выбарцы проста не паверылі, што такое бывае. Мы сваім асноўным супернікам бачылі кандыдата «супраць усіх». Што адбылося насамрэч, тлумачыць не трэба. Скажам, для нас гэта стала вялікім расчараваннем.

Алена Шаламіцкая больш не будзе ніколі прымаць удзел у выбарах у якасці кандыдата, аднак плануе разам са сваёй камандай удзельнічаць у незалежным назіранні. Незалежны кандыдат Яўген Дудкін лічыць, што падчас выбарчай кампаніі 2019 ў Гродне прадстаўнікі БХД прадставілі сваю арганізацыю.

— Падчас гэтай выбарчай кампаніі атрымалася перш за ўсё расказаць пра рэформы, падрыхтаваныя БХД і экспертамі. Па-другое, мы паказалі, што правацэнтрысцкая кааліцыя магла пасупрацоўнічаць і вылучыць кандыдатаў, каб яны былі зарэгістраваны. Па-трэцяе, мы змаглі выкарыстаць некаторыя метады, якія не выкарыстоўвалі іншыя кандыдаты — гэта дамова паміж кандыдатам і выбаршчыкам.

Незалежны кандыдат Уладзімір Арцыман лічыць, што выбары былі магчымасцю распавесці пра сваю каманду:

— Я з’яўляюся актывістам партыі «Народная Грамада». Мы падчас гэтых выбараў гучна заявілі пра сябе, сабралі ініцыятыўную групу па выбарах кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча на будучы год. З самага пачатку было зразумела, што ніякіх выбараў не будзе. Што тычыцца ціску, то ён адразу быў. У нас пачаліся канфлікты з членамі акруговай камісіі. Я напісаў некалькі скаргаў.

Незалежныя кандыдаты лічаць, што ўжо зараз трэба рыхтавацца да наступнай прэзідэнцкай кампаніі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025

У Гродне падаражэў праезд у гарадскім транспарце — і на прыгарадных маршрутах

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…

4 красавіка 2025