Канфлікт у Грандзіцкім лесе: гродзенец збірае подпісы за забарону матацыклаў і квадрацыклаў

Гродзенец Максім Гармаш збірае подпісы за забарону матацыклаў і квадрацыклаў у Грандзіцкім лесе. Ён адзначае, што на працягу апошніх двух гадоў тэхніка псуе веласіпедныя і пешаходныя маршруты ў прыроднай зоне, а таксама перашкаджае адпачывальнікам. Адміністратар арэнды квадрацыклаў Дзмітрый Малахвей лічыць, што Максіму няма чым заняцца і многія праблемы ў яго петыцыі надуманыя.

«Будзем біцца да канца»

Максім Гармаш стварыў пэтыцыю ў мясцовыя выканкамы, ДАІ і Гродзенскі абласны камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

«Я шмат катаюся на ровары ў гэтым лесе і бачу, як за апошнія 2−3 гады ўсё там памянялася, — адзначае Максім. — Прыроду губяць па-жывому. З’явіліся новыя сцяжынкі, а тыя, у якія ўкладзены амаль 1 млн еўра, ператвараюцца ў трактарныя каляіны. Немагчыма адпачыць, ганяюць там на хуткасці. Робяць сабе мотакрос і тым самым разбіваюць міжнародныя турыстычныя сцежкі, якія былі прызначаныя паводле праекту для пешаходаў і веласіпедыстаў. Матацыклісты ў лесе не патрэбныя. На заўвагі яны не рэагуюць, а калі рэагуюць, то агрэсіўна. У лесе яны ствараюць пагрозу пешаходам і веласіпедыстам. Мы будзем біцца да канца».

Максім адзначае, што Грандзіцкі лес — гэта зона з двума ахоўнымі зонамі. На экалагічны праект у лесапарку Пышкі і ў Грандзіцкім лесе з 2014 года было выдаткавана больш за 1 млн еўра.

«Нас пачынаюць змешваць з брудам»

Дзмітрый Малахвей працуе ў пракаце квадрацыклаў у Гродне больш за два гады. Сваю тэхніку ён здае ў арэнду ў Грандзіцкім лесе. Мужчына кажа, што ён не можа рабіць у лесе ўсё што яму ўздумаецца. Ёсць заканадаўства, якога ён прытрымліваецца.

«Мы катаемся па палявых дарогах, — кажа Дзмітрый. — Магчыма, мы дзесьці перасякаемся з веладарожкамі, але тэхніка ў нас не такая вялікая, каб там можна было штосьці псаваць, тым больш асфальт. У нас свае дарожкі. У лесе мы больш за два гады і я не скажу, што мы пасля сябе пакідаем нейкія вялікія сляды. Так, нешта ёсць, але не тое, што спрабуе паказаць аўтар петыцыі.

Нас проста пачынаюць змешваць з брудам. У мінулыя выхадныя хтосьці выклікаў ДАІ. А мы з імі ўжо даўно заключылі пагадненне і агаварылі ўсе моманты, дзе можна ездзіць, а дзе нельга. Няма прэтэнзій да нас і з боку лясгаса. Мы ж разумеем, што калі нешта будзем парушаць, то ў нас будуць праблемы. Мы турбуемся за свой бізнес, мы выконваем усе нормы, у нас ёсць інструктары і ніхто не ганяе. А хто ездзіў на відэа там на матацыклах, я не ведаю. Але відаць, што нейкія прафесіяналы. Магу сказаць, што яны катаюцца самі па сабе".

Квадрацыклы Дзмітрыя
Дзмітрый таксама адзначыў, што са сваімі сябрамі і кліентамі ён рэгулярна парадкуе тэрыторыю, дзе здае ў арэнду квадрацыклы.

З 16 лістапада петыцыю Максіма Гармаша падпісалі 22 чалавекі. У сярэдзіне снежня яго зварот будзе накіраваны ў мясцовыя выканкамы,
ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама і Гродзенскі абласны камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Скідзельскім дэндрапарку з’явіцца музей лясной гісторыі

Музейны пакой размесцяць на базе Скідзельскага лясніцтва - кіраўніцтва мяркуе, што гэта дапаможа развіць турыстычны…

3 снежня 2025

Сям’я Вані Сцяценка збіраецца ляцець у дубайскую клініку. Ён можа атрымаць ін'екцыю ўжо ў снежні

Збор на суму $2,9 млн для 9-гадовага гродзенца Вані Сцяценка з міадэстрафіяй Дзюшэна закрылі 1…

3 снежня 2025

Расійскі калекцыянер прадаў здымак гродзенскага фатографа — верагодна, фота вернецца на радзіму.

Фатаграфію стацкага саветніка Валковіча прадавалі з аўкцыёну на пляцоўцы “Мешок”. Пра гэта паведамілі ў Facebook-групе…

3 снежня 2025

«Людзі павалілі ракой». Гродзенскі мясакамбінат шукаў намесніка гендырэктара з акладам у 40 тысяч рублёў

У аўторак, 2 снежня, на партале Дзяржаўнай службы занятасці з'явілася вакансія з заробкам у 40…

2 снежня 2025

Фірма пацвердзіла, што дрон, які ўпаў у Гродне, — літоўскі. Аднак у вытворцы шмат пытанняў

Беспілотнік, які 30 лістапада ўпаў у Гродне, вырабіла літоўская кампанія Granta Autonomy, сцвярджаюць беларускія ўлады.…

2 снежня 2025

Гродзенскі блогер зарабляе 200 рублёў за рылс. Ён расказаў, чаму столькі

Гродзенскі блогер TOP_XA4 просіць за 30-секундны рэкламны рылс 200 рублёў. Відэамэйкер, на якога ў Instagram…

2 снежня 2025