На мяжы двойчы канфіскавалі гарбату з марыхуанай

Адразу дзве спробы правезці гарбату «Relax», якая змяшчае каноплі, былі выяўлены на беларуска-літоўскай мяжы. Першая адбылася 15 лістапада ў пункце пропуску «Прывалка». На заднім сядзенні аўтамабіля «Mercedes», які ехаў на ўезд у Беларусь, пагранічны нарад знайшоў дзве ўпакоўкі «Relax». Кіроўца аўто — 21-гадовы грамадзянін Літвы — заявіў, што купіў заспакойвальны напой у самай звычайнай краме, паведамляе gpk.gov.by.

На наступны дзень у пункце пропуску «Беняконі» такая ж сітуацыя адбылася з грамадзянінам Беларусі. «Audi» пад кіраўніцтвам 23-гадовага жыхара Гродзенскай вобласці накіроўваўся на ўезд у краіну. Пры аглядзе багажніка з выкарыстаннем службовага сабакі была выяўлена ўпакоўка такой жа гарбаты.

У абодвух выпадках травяная гарбата канфіскавана праваахоўнікамі і накіравана на экспертызу. Адказнасць за перамяшчэнне наркатычных сродкаў прадугледжана артыкулам 328−1 КК у выглядзе пазбаўлення волі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Палац Чацвярцінскіх у Гродне набыў канчатковыя рысы — аўтэнтычны дах аднаўляць не будуць

Будынак былой камендатуры (палац Чацвярцінскіх) у парку Жылібера набыў канчатковыя рысы пасля абнаўлення. Праўда, новы…

11 красавіка 2025

«Стаміўся пераскокваць сабачак і дзетак». Веласіпедысты не могуць дамовіцца з пешаходамі ў Пышках

Гродзенцы скардзяцца, што пракаціцца на веласіпедзе ці роліках па веладарожцы ў Пышках праблематычна. Прычына ў…

11 красавіка 2025

Гродзенцы скардзяцца на вялікія чэргі да артадонтаў — у некаторых клініках няма запісу нават на 2026 год

Гродзенка Вікторыя паскардзілася ў Threads, што запісацца на прыём да мясцовых артадонтаў амаль немагчыма. Пра…

11 красавіка 2025

На журналіста з Гродна Валерыя Руселіка збіраюць «арыентыроўку». Прыйшлі да яго сталой мамы

Сілавікі прыйшлі да маці журналіста і блогера Валерыя Руселіка ўвечары 9 красавіка. Яны былі ў…

11 красавіка 2025

Гродзенцы браты Байко ўвайшлі ў ТОП-100 паспяховых бізнесменаў Беларусі — але апускаюцца ўсё ніжэй

Валянцін Байко, намеснік дырэктара па развіцці «Контэ Спа», і яго брат, Дзмітрый Байко, намеснік дырэктара…

10 красавіка 2025

У красавіку ў Гродне пройдзе лакальны кававы фестываль. Колькі каштуе сэт і хто удзельнікі?

Grodno Coffee Festival пройдзе ў Гродне з 15 па 29 красавіка. У фестывалі возьмуць удзел…

10 красавіка 2025