Увечары 16 лістапада ў чарговым матчы Кантынентальнага кубка хет-трык Арцёма Кіслага дазволіў “Нёману” абыграць гаспадароў турніру “Краковію” і выйсці ў фінал.

“Нёман” – “Краковія” 4:1 (0:0, 4:0, 0:1)

галы:
26:18 1: 0 – Кіслы (Маліноўскі)
28:30 2: 0 – Кіслы (Ляўша)
31:54 3: 0 – Кіслы (Маліноўскі, Рэмезаў)
32:54 4: 0 – Сусла
45:58 4: 1 – Быхаўскі (Джэвецкі, Мікула)

Пасляматчавы каментар галоўнага трэнера “Нёмана” Сяргея Пушкова:

– У першую чаргу хачу падзякаваць нашых заўзятараў, якія прарабілі такі вялікі шлях у Кракаў – думаю, мы сёння парадавалі іх сваёй гульнёй, выканалі задачу, дзеля якой ехалі. Дзякуй усім за падтрымку!
Што да гульні, то мы ўзялі яе пад кантроль у першым перыядзе і вялі на працягу ўсяго матчу. Адзінае, што не парадавала – рэалізацыя большасці. Сваёй актыўнай гульнёй першым нумарам мы стваралі моманты, гаспадары парушалі правілы, з-за чаго мы мелі сур’ёзную перавагу. Але ўсё гэта ўвасобілася ў галы пасля перапынку – у добрыя галы! Паўтаруся, з першай да апошняй хвіліны мы трымалі гульню ў сваіх руках і вялі яе да лягічнага завяршэньня.

17 лістапада чырвона-чорныя сустрэнуцца з казахскім “Бейбарысом”. Яшчэ адзін білет у фінал разыграюць “Данбас” і “Краковія”.