Гродзенца Станіслава Цыбінскага запрасілі ў Маскву на здымкі праекта «Свой/Чужой» на ютуб-канале «Куб». Выпуск прысвечаны тэме былых зняволеных. Станіслаў знаходзіўся ў зняволенні 15 гадоў.

У новым выпуску «Свой/Чужой» удзельнікам трэба было высветліць, хто з іх насамрэч сядзеў у турме, а хто толькі выдаваў сябе за былога зняволенага.

«Сам праект гэта як інтэрв'ю, толькі праз гульню ў „Мафію“, — распавядае Станіслаў. — У гэтым праекце я ўдзельнічаў бясплатна, для мяне і іншых гэта новы вопыт. Мы абмяркоўвалі тэму правасуддзя і як цяжка асуджаным пасля вызвалення, а таксама якія ёсць праблемы ў папраўчых установах. Сваім удзелам мне хацелася ў чарговы раз данесці грамадству, што зняволеныя і былыя зняволеныя таксама людзі і ім патрэбна падтрымка».

Станіслаў Цыбінскі адседзеў у турме 15 гадоў за забойства. Вызваліўся ў лістападзе 2017 года і пачаў новае жыццё. Сёння мужчына працуе афіцыянтам у адным з рэстаранаў Гродна, а таксама дапамагае былым зняволеным.


Как Стас из Гродно спасает людей, выходящих из тюрьмы

Стасу из Гродно, который спасает заключённых, власти предложили сотрудничество

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт [email protected]