У краме «Адметнасць» з’явіліся елачныя цацкі з Пагоняй, беларускім арнаментам і олдскульнымі ўзорамі. Набыўшы іх, вы падкрэсліце сваю беларускасць і дапаможаце фірме, дзе працуюць людзі з інваліднасцю.
— Мы і ў мінулым годзе таксама замаўлялі такія цацкі. У гэтым годзе пашырылі асартымент. Мы былі нацэлены менавіта на гэтых вытворцаў, — кажа Сяргей Верамеенка, гаспадар крамы.
«Грай» — гэта якасная прадукцыя са шкла, у большасці выпадкаў гэта ручная праца. Акрамя таго, большасць супрацоўнікаў там — людзі з інваліднасцю. «Рады былі дапамагчы фірме, якая стварае ўмовы для працы людзей, для якіх не стварае нармальныя ўмовы для жыцця дзяржава», — кажа Сяргей.
Елачныя цацкі зробленыя са шкла і расфарбаваныя. На некаторых ёсць ляпніна. Некаторыя зроблены ў тэхніцы «штамп». Прадстаўлена і тэхніка «ф'юзінг» — плюшчанае шкло.
Кошт — ад 6 да 25 рублёў. За 25 вы атрымаеце вялікі шар ручной працы. Сяргей кажа, што пры акуратным абыходжанні цацкі праслужаць доўга. На цацках, акрамя нацыянальных сімвалаў, ёсць «настальгічныя» ўзоры, падобныя на ўзоры з 70-х і 80-х.
— Каб усе бачылі, — тлумачыць Сяргей, навошта вешаць на ёлку цацкі з Пагоняй. — Таму што будуць прыходзіць госці і казаць: «класна, у нас таксама Пагоня вісіць». Або «клас, давайце і мы такое сабе зробім». Зноў жа, чарговае пазначэнне нашай тоеснасці, каб паказаць, што мы беларусы, гэта нашыя традыцыя і мы гэтым ганарымся.
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…