Сталі вядомыя падрабязнасці ДТЗ, якое адбыўся 13 верасня ў мікрараёне Фолюш, дзе грузавы «МАЗ» з гідраманіпулятарам абарваў кантактную тралейбусную сетку, паведамляе ДАІ Гродна.
Каля двух гадзін дня 52-гадовы кіроўца рухаўся на скрыжаванні вуліц Лізы Чайкінай і Вольгі Соламавай і маніпулятар, які знаходзіўся ў верхнім становішчы, абарваў кантактную тралейбусную сетку, якая пры падзенні пашкодзіла два аўтамабілі - «Фольксваген» і «Мэрсэдэс».
Акрамя гэтага, былі нанесены лёгкія цялесныя пашкоджанні пенсіянерцы 1939 году нараджэння, якая была ў непасрэднай блізкасці.